Дыстанцыя адрысоўкі

З пляцоўкі База ведаў UNIJA

Версія ад 22:15, 24 снежня 2025, аўтар Wblack (размовы | уклад) (Версіі Iris якія не падтрымліваюць DH існуюць толькі для старых версій гульні на якіх ўжо немагчыма зайсці на сервер)

Гэты гайд дапаможа вам наладзіць максімальную далёкасць прамалёўкі на нашым серверы без страты прадукцыйнасці. Мы разгледзім два асноўныя рашэнні: класічны Distant Horizons і інавацыйны Voxy.

Distant Horizons (DH)

Cамы папулярны мод на "бясконцую" прамалёўку. Ён стварае спрошчаныя мадэлі ландшафту (LOD-ы), якія бачна на тысячы блокаў.

1. Спампуйце мод, ці адну са сборак модаў ад UNIJA. Пераканайцеся, што версія DH супадае з версіяй вашага загрузчыка (Fabric/NeoForge) і для адпаведнай версіі гульні якая падыйдзе для гульні на UNIJA.

2. У нас ўсталяваны плагін для перадачы даных для DH. Гэта значыць, што ваш кліент будзе атрымліваць гатовыя LOD-ы ад сервера, а не прагружаць іх самастойна, што значна зберажэ вашы рэсурсы.

3. Калі вы хочаце спампаваць адразу увесь кэш і не чакаць калі ён прагрузіцца ад сервера пакрысе, то спампуйце гатовы файл, пераназавіце яго ў DistantHorizons.sqlite і закіньце яго ў папку .minecraft\Distant_Horizons_server_data\<папка вашай назвы даданага сервера>\<ідэнтыфікатар сервера UNIJA@overworld>

4. Дадатковыя моды. Для працы з шэйдэрамі вам спатрэбіцца Iris.

Не ўсе шэйдэры падтрымліваюць DH, выбірайце тыя, дзе ёсць пазнака "DH support" (напрыклад, Bliss або Complementary)

Спаўн UNIJA з усталяваным модам Distant Horizons і прагружаным светам з данных атрыманных з сервера

Voxy

Voxy — гэта сучасная альтэрнатыва DH, якая выкарыстоўвае воксельную тэхналогію. Гэты мод лічыцца больш хуткім у плане прамалёўкі змяненняў у свеце і часта паказвае лепшую прадукцыйнасць на відэакартах NVIDIA

1. Спампуйце і усталюйце мод Voxy праз Fabric, ці усталюйце зборку модаў ад UNIJA, яка змяшчае Voxy.

2. Звярніце ўвагу, Voxy патрабуе наяўнасці Sodium. У адрозненне ад DH, ён працуе па іншым прынцыпе адмалёўкі, таму сумяшчальнасць з шэйдэрамі можа адрознівацца (працуе з Iris, але патрабуе спецыяльных налад у некаторых выпадках).

3. Спампуйце кэш. Перамясціце папку storage ў адпаведную папку ўнутры вашага кліента .minecraft\.voxy\saves\m.unija.by\<папка сервера UNIJA тыпу 342cca6097abfc372239a382d9f434d6>

Мод Voxy знаходзіцца ў Alpha-стадыі і можа выклікаць нечаканую працу гульні ці візуальныя багі, але з большага усё працуе нармалёва і гуляць прыемна.

Спаўн UNIJA з усталяваным модам Distant Horizons і прагружаным светам з данных атрыманных з са спампованнага кэшу


Што выбраць?

  • Выбірайце Distant Horizons, калі вы любіце гуляць з прыгожымі шэйдэрамі і вам трэба максімальная стабільнасць праверанага мода.
  • Выбірайце Voxy, калі вы хочаце бачыць змены ў свеце імгненна (напрыклад, пабудовы іншых гульцоў) і шукаеце максімальны FPS.
Файлы cookie дазваляюць гэтаму сайту працаваць. Выкарыстоўваючы яго, вы пагаджаецеся з выкарыстаньнем файлаў cookie.