Нюхач
З пляцоўкі База ведаў UNIJA
Файл:Нюхач1.webp Нюхач (англ. Sniffer) - вялікі добразычлівы моб чырвонага колеру, з зялёным нарастам на спіне і дзюбай на галаве. Гэты моб выйграў у галасаванні Minecraft Live 2022 і будзе дададзены ў гульню ў абнаўленні 1.20. У галасаванні разам з ім удзельнічалі нягоднік і туфавы голем. Згодна з задумкай, ён вымерлы, але калі гулец знойдзе яго яйка, якое будзе генеравацца ў куфрах падводных руін, то стане магчымым яго выгадаваць. Пасля вылуплення ён будзе знаходзіць у зямлі старажытнае насенне і выкопваць дзюбай. Затым гулец зможа вырошчваць новае старажытныя расліны.
Цікавыя факты
- Яго цела падобна на закамянеласці, якую можна сустрэць пад зямлёй. Ён будзе нечым накшталт дыназаўра.
- Вынікі галасавання за даданне новага мобу: Нюхач (55,1%; 1 928 500 галасоў), Нягоднік (27,7%; 969 500 галасоў), Туфавы голем (17,2 %; 602 000 галасоў).
- Яго вышыня прыкладна 2 блока, мае добрую анімацыю як у жаб і вярблюдаў.
