Правілы карыстання ўліковым запісам арганізацыі
З пляцоўкі База ведаў UNIJA
Уліковы запіс арганізацыі — гэта афіцыйны інструмент камунікацыі РП-арганізацый сэрсера з гульцамі, і ён павінен выкарыстоўвацца выключна ў адпаведнасці з гэтымі правіламі.
1. Доступ і адказнасць
- Доступ дазволены выключна асобам, якія:
- непасрэдна ўдзельнічаюць у жыцці арганізацыі;
- пазначаны на старонцы арганізацыі ў Базе ведаў UNIJA як адказныя за камунікацыю.
- Забаронена перадаваць дадзеныя ўліковага запісу любым іншым асобам.
2. Захаванне канфігурацыі
Забаронена ўносіць любыя змены ў налады ўліковага запісу:
- Змена нікнэйма (імя карыстальніка);
- Змена пароля (выключаючы сітуацыі калі даныя маглі быць скампраметаваныя);
- Даданне іншых метадаў уваходу (напрыклад, дадатковая электронная пошта, двухфактарная аўтэнтыфікацыя і .г.д.).
3. Мэтавае выкарыстанне
Уліковы запіс павінен выкарыстоўвацца толькі для РП-дзейнасці арганізацыі ў рамках сервера:
- Дазволенае месца выкарыстання: Толькі Discord-сэрвер UNIJA. Забароненае выкарыстанне ўліковага запісу для ўдзелу на іншых серверах.
- Асабістыя паведамленні: Забаронена пісаць у асабістыя паведамленні гульцоў усё, што не адносіцца непасрэдна да РП-дзейнасці арганізацыі (напрыклад, абмеркаванне рэальнага жыцця, іншых асоб ці іх дзеянняў і г.д.).
- Зварот гульца ў асабістыя паведамленні разглядаецца як РП зварот у суадносную арганізацыю. На гэты зварот адказныя асобы павінны даць адказ цягам аднаго тыдня з часу адпраўкі зварота згодна з РП нормамі і ў межах агульных правіл сэрверу.
4. Агульныя нормы
- Для атрымання ўліковага запісу арганізацыя яна павінна весці дзейнасць і выкарыстоўваць яго для камунікацыі з гульцамі. Пры доўгатэрміновай адсутнасці актыўнасці арганізацыя можа быць пазбаўлена ўліковага запіса.
- Парушэнне гэтых правілаў можа прывесці да пазбаўлення доступу да ўліковага запісу.
Асоба, якая карыстаецца ўліковым запісам нясе поўную адказнасць за ўсе дзеянні, зробленыя з яго.
