Дыстанцыя адрысоўкі
Гэты гайд дапаможа вам наладзіць максімальную дыстанцыю адрысоўкі на нашым серверы без страты прадукцыйнасці. Мы разгледзім два асноўныя рашэнні: класічны Distant Horizons і інавацыйны Voxy.
Distant Horizons (DH)
Cамы папулярны мод на "бясконцую" адрысоўку. Ён стварае спрошчаныя мадэлі ландшафту (LOD-ы), якія бачна на тысячы блокаў.
1. Спампуйце мод, ці адну са зборак модаў ад UNIJA. Пераканайцеся, што версія DH супадае з версіяй вашага загрузчыка (Fabric/NeoForge) і для адпаведнай версіі гульні якая падыйдзе для гульні на UNIJA.
2. У нас ўсталяваны плагін для перадачы даных для DH. Гэта значыць, што ваш кліент будзе атрымліваць гатовыя LOD-ы ад сервера, а не прагружаць іх самастойна, што значна зберажэ вашы рэсурсы.
3. Калі вы хочаце спампаваць адразу увесь кэш і не чакаць калі ён прагрузіцца ад сервера пакрысе, то спампуйце гатовы файл, пераназавіце яго ў DistantHorizons.sqlite і закіньце яго ў папку .minecraft\Distant_Horizons_server_data\<папка вашай назвы даданага сервера>\<ідэнтыфікатар сервера UNIJA@overworld>
4. Дадатковыя моды. Для працы з шэйдэрамі вам спатрэбіцца Iris.
Не ўсе шэйдэры падтрымліваюць DH, выбірайце тыя, дзе ёсць пазнака "DH support" (напрыклад, Bliss або Complementary)

Voxy
Voxy — гэта сучасная альтэрнатыва DH, якая выкарыстоўвае воксельную тэхналогію. Гэты мод лічыцца больш хуткім у плане прамалёўкі змяненняў у свеце і часта паказвае лепшую прадукцыйнасць на відэакартах NVIDIA
1. Спампуйце і ўсталюйце мод Voxy праз Fabric, ці усталюйце зборку модаў ад UNIJA, яка змяшчае Voxy.
2. Звярніце ўвагу, Voxy патрабуе наяўнасці Sodium. У адрозненне ад DH, ён працуе па іншым прынцыпе адмалёўкі, таму сумяшчальнасць з шэйдэрамі можа адрознівацца (працуе з Iris, але патрабуе спецыяльных налад у некаторых выпадках).
3. Спампуйце кэш. Перамясціце папку storage ў адпаведную папку ўнутры вашага кліента .minecraft\.voxy\saves\m.unija.by\<папка сервера UNIJA тыпу 342cca6097abfc372239a382d9f434d6>
Мод Voxy знаходзіцца ў Alpha-стадыі і можа выклікаць нечаканую працу гульні ці візуальныя багі, але з большага усё працуе нармалёва і гуляць прыемна.

Што выбраць?
- Выбірайце Distant Horizons, калі вы любіце гуляць з прыгожымі шэйдэрамі і вам патрэбна высокая стабільнасць праверанага мода.
- Выбірайце Voxy, калі вы карыстаецеся модам на набліжэнне (напрыклад, Zoomify) і шукаеце максімальны FPS.
