Вайна за Ботава

З пляцоўкі База ведаў UNIJA

Вайна за Ботава — «узброены» канфлікт, які адбыўся паміж Кветкамор’ем і Аб’яднаным Зьнічыцкім Княствам з 10 лістападу 2024 года па 7 снежня 2024 года.

Гісторыя

Прадпасылкі

Ідэя захопу Ботава, як рэсурснага прыдатку, з’явілася яшчэ ў часы калі Ботава было проста закінутай тэрыторыяй, а князем Зьнічыі быў Akim_litvin. У тыя часы, гэта разглядаўся як адзін з шляхоў пашырэння свайго ўплыву і здабычы рэсурсаў так неабходных для актыўнай будоўлі.

Пасля пэўнага часу, Ботава стала ўласнай тэрыторыяй Cebula_zabija, а Akim_litvin адыйшоў ад спраў і прызначыў сваім рэгентам, а потым і другім князем, Schiha. Але ідэя, як жарт, узнікла на першым сходзе канцылярыі. Новы князь паабяцаў разглядзець такую ідэю і потым, у той жа дзень, абвясціў пра вайну за Ботава супраць Кветкамор’я. Тым жа вечарам, амаль ноччу з 10 на 11 лістапада, ботаўскія партызаны нанеслі першы ўдар і сваімі войскамі шкібідзі-туалетаў захапілі Трызьніч.

Актыўная фаза

Пасля нападзення, 18 лістапада 2024 года, Айчына паведаміла, што Трызьніч акупавана. Увечары 19 лістапада:

Царкоўны востраў быў вызвалены ад ботаўскіх шкібідзі туалетаў спецыяльным штурмавым падрозьдзелам ПВК "Піўко" з характэрнай жорсткасьцю!

па паведамленні Інфармагенцтва «Айчына». Сваю пункт гледжання пазней апублікаваў і Ботаўскі бок:

АФІЦЫЙНАЯ ЗАЯВА ХУНТЭССЫ КВЕТКАМОР'Я

Вечар пачаўся з жудасных навін. Паўстанцы Ботава, прыбыўшыя ў Трызніч на дэманстрацыю супраць гвалтоўнага далучэння іх радзімы да Знічыі, пасля мірнага захопу адміністрацыі гораду і кафэшцы, былі брутальна забітыя падчас сваёй малітвы ў Сафійскім саборы Трызнічу. Іх целы былі кінутыя на мосце ў кучы, як нейкае смецце.

Сафійка - святое месца, дзе ніводны веруючы ў любога бога чалавек не можа нават пранесці бронь. Знічыйцы залілі сваю жа святыню чужой, невіннай кроўю. Бачучы, якое злачынства супраць мірных учынілі знічыйцы, я, Хунтэсса Закапанэ і Кветкамор'я, аб'яўляю аб прамой пратэкцыяй над жыхарамі Ботава і аб'яўленні вайны супраць ураду Знічыі. Я прызываю ўсе дзяржавы серверу стаць на бок Ботава - бок міру і жадання жыць па сваім правілам на сваёй зямлі. Я прызываю да розуму Князя Знічыі Шышаслава І і ўступкам у бок Ботава. Кветкамор'е верыць у другі шанец.

— з архіўных лістоў Рэдакцыі.

Пасля гэтага, Трызьніч была акупавана другі раз і цяпер, да таго ж, быў захоплены будынак трызьнічскай адміністрацыі. Як адказ, мясцовыя жыхары пачалі будаваць кулямёты, акопы, дзоты, дроны і танкі.

Сканчэнне

Канфлікт пачаў схадзіць на не пасля выбуху прадстаўніка Зенітарыі на тэрыторыі акупаванай Трызьнічы, што быў там для выведкі становішча і арганізацыі мірных перамоў. Менавіта тады бакі задумаліся што і куды ідзе. Падчас такога зацішша, без апавяшчэння Канцылярыі, 30 лістапада прайшлі мірныя перамовы, дзе па сведках, што былі данесены Канцылярыі, адным з пунктаў было здача Трызьнічы і грашовая кампенсацыя Ботава за агрэсію. Як спроба даведацца праўду пра вынікі перамоў, удзельнікі Канцылярыі выставілі ўльтыматум князю:

Мы, ўдзельнікі Канцылярыі, абвяшчаем ультыматум князю Шышаславу I у сувязі з замоўчваннем вынікаў Ботаўскіх перамоў. Калі Князь публічна не абвясціць канчатковыя вынікі Ботаўскіх перамоў да 07.12.24 а 23:59 па Мінскаму часу, то яму будуць вынесены вотум недаверу і абвінавачванні ў здрадзе Зьнічыцкаму Княству пасля чаго, ён будзе пазбаўлены сваёй пасады.

Праз некалькі гадзін пасля публікацыі, падскарбій і канцлер страцілі свае пасады як «не грамадзяне», бо з’яўляліся жыхарамі іншых паселішч. Потым, у НеЧа ЖЭпУ, былі апублікаваны маніфесты бакоў:

Вайна з Ботавам скончана.

Войскі пакінуць Трызьніч без штраляў і снарадаў. Моц Зьнічыцкая дыпламатыі перамагла.

Ботава будзе далучана ў якасці палітычнага партнёра Аб'яднання Зьнічыцкая Дзяржава і паколькі мае тэррыторыі атрымае прадстаўніцтва ў Сойме ў якасці яго ўдзельніка.

У якасці рэпарацый Трызьніч заплаціць 2 дыяментавых блока і 4 дыяменты (Усё што ё на складзе)

7 снежня абвяшчаецца Днём Незалежнасці Трызнічы і перамагой над Ботавам

маніфест князя Шышаслава I;

АФІЦЫЙНАЯ ЗАЯВА ХУНТЭССЫ КВЕТКАМОР’Я

Вайна са Знічыяй скончана, і мы спадзяемся, што раз і назаўсёды. Паўстанцы пакінуць Трызніч згодна з дамоваю.

Ботава і Кветкамор’е шчасліва праз тое, што Знічыя адмовілася працягваць гэтую безсэнсоўную агрэсію супраць мірнага паселішча. Але памеры рэпарацый ніколі не пакроюць пакутаў ботаўскіх дзяцей.

Мы верым, што памяць пра памылкі продкаў захаваецца ў гісторыі Знічыі разам з мемарыяльнай дошкаю.

Прадстаўніцтва Ботава ў выглядзе Хунтэссы будзе сачыць за наступнымі дзеяннямі Знічыі, але ўжо як чалец Сойму.

маніфест хунтэссы Кветкамор’я.

Уплыў

Акрамя намінальных вынікаў па заключэнню міру, Вайна за Ботава паказала некампетэнтнасць кіраўніцтва Аб’яднанай Зьнічыі і яе немагчымасць утрымаць былы палітычны ўклад. Пасля заключэння міру толькі пасля ўльтыматуму Канцылярыі і ейнага роспуску, палітычнае жыццё так і не было адроджана, а зімовыя выбары не адбыліся. Менавіта жаданне зрабіць штосьці і нязгода з рашэннямі, што прывялі да заняпаду, далі пачатак трохмесячным рэформам.

Цікавыя факты

  • Юрыдычна і фактычна, нідзе і ніколі, пасля сканчэння вайны, не згадваліся ейныя вынікі. Ні дамовы, ні нават артыкулу, акрамя згадкі ў часопісе, так і не было напісана ці/і складзена;
    • Больш за тое, нават войскі Зьнічыі не заходзілі на тэрыторыю Ботава, акрамя адзіночных сутыкненняў падчас раўнення пейзажу Сварожыцка.

Галерэя

Файлы cookie дазваляюць гэтаму сайту працаваць. Выкарыстоўваючы яго, вы пагаджаецеся з выкарыстаньнем файлаў cookie.