Дамова пра Надпячорскі замак
З згоды Адміністрацыі, дадзеная дамова абвяшчае пра пераход тэрыторый пад агульнай назвай Паўночны замак з цэнтрам на каардынатах 971; -1409 і залежных ад яго, у склад Надпячор'я з усімі рэчамі і як матэрыяльнымі, так і нематэрыяльнымі каштоўнасцямі, парталамі, істотамі і іншым ад гульца Timoshische_ гульцу 8ISKUP, як кіраўніку паселішча Надпячор'е і пераназванні гэтых тэрыторый пад новай агульнай назвай "Надпячорскі замак".
Адзінай умовай выхаду Паўночнага замку з склада Надпячор'я з'яўляецца асобнае сфармуліраванае і ясна выказанае пажаданне гульца Timoshische_, выказанае любым агульнадаступным спосабам, напрыклад, паведамленнем у глабальны гульнявы чат ці зваротам да Адміністрацыі UNIJA. Гулец 8ISKUP лічыцца паведамленым, пасля атрымання паведамлення любым спосабам.
Пасля паведамлення гульца 8ISKUP, сымболіка Надпячор'я з Паўночнага замка павінна быць прыбрана ў самы кароткі тэрмін. Пасля гэтага дзеяння, Паўночны замак зноў стане асобнай самастойнай тэрыторыяй пад кіраваннем гульца Timoshische_ з усімі рэчамі і як матэрыяльнымі, так і нематэрыяльнымі каштоўнасцямі, парталамі, істотамі і іншым, калі пра іншае не дамовяцца вышэйадзначаныя гульцы.
Узгаднено 14.10.2024 Адміністрацыяй UNIJA.