Закапанэ

З пляцоўкі База ведаў UNIJA

Вольны горад Закапанэ - паселішча, размешчанае па каардынатах -5291;-2048.

Стары прыват Закапанэ

Гісторыя

У жніўні 2023 году гулец Cebula_zabija упершыню зайшла на сервер. Самотна швэндаючыся па Аглядным землям і захапляючыся генерацыяй версіі 1.20, яна раптам натыкнулася на вялікае горнае возера, аточанае густым лесам дзікіх вішань. Пейзаж адклікаўся ў сэрцы дзяўчыны чымсці знаёмым, неверагодна цёплым. Назва мясціны вырвалася з яе вусн. Тут Цыбуля і вырашыла застацца.

Доўгі час Закапанэ з'яўлялася невялічкай вёсачкай вакол возера, але ў пэўны момант Цыбуля вырашыла пашыраць паселішча на поўнач. Зараз там будуецца горад.

Раней Закапанэ ўваходзіла ў склад Палускай Канфедэрацыі, але з абвяшчэннем Канстытуцыі выйшла з яго складу, захаваўшы ўсе дамовы і супрацоўніцтва. 13 кастрычніка 2024 году ўвайшло ў склад Кветкамор'я як заходняя частка аб'яднання.

Палітычная сістэма

Палітычная систэма Закапанэ - антываенная хунта - тэрмін, які ўвяла кіраўніца Закапанэ Cebula_zabija. Як вынікае з назвы, уся ўлада ў паселішчы належыць аднаму чалавеку. Афіцыйная назва кіраўніка Закапанэ - Хунтэсса, пасаду якой з 05.10.2024 году (дзень абвяшчэння Канстытуцыі Закапанэ) і на векі вечныя займае Cebula_zabija. Улада Хунтэссы на тэрыторыі Закапанэ неабмежаваная. Другая па важнасці пасада ў Закапанэ - Прэдседацель, пасаду якога з 05.10.2024 году і на векі вечныя займае гулец Schiha. Гэтая пасада спачатку была неафіцыйнай і была жартоўна ўведзена ў часы выбараў на пасаду Канцлера Уніі ў якасці выбарчай кампаніі, і пасля замацавалася за гульцом. Прэдседацель напрамую падпарадкоўваецца Хунтэссе, але ў час яе адсутнасці з'яўляецца прамым яе прадстаўніком.

5 кастрычніка 2024 году пад кубак невядомай гарбаткі была створана Канстытуцыя Закапанэ, якая канчаткова замацавала ўладу Cebula_zabija. Згодна з ёю, Хунтэсса не можа быць пазбаўлена ўлады.

КАНСТЫТУЦЫЯ ЗАКАПАНЭ

Арт.1: Закапанэ - вольны горад.

Арт.2: Закапанэ прыюціць усіх бегляцоў і бежанцаў без выключэння.

Арт.3: Галоўная і пажыццёвая Хунтэсса Закапанэ - Цыбулька.

Арт.4: Хунтэссу нельга смясціць. Улада належыць ёй правам данным ёй ёй жа.

Арт.5: Ніхто не можа мець улады ў Закапанэ больш чым Цыбулька.

Арт.6: Усе жыхары Закапанэ павінны падпарадкоўвацца Цыбульцы.

Арт.7: У час адсутнасці Цыбульцы ўсе жыхары павінны падпарадкоўвацца Прэдседацелю.

Арт.8: У Закапанэ забаронена вывешваць сымбалі ваенных фармаванняў.

Арт.9: У Закапанэ забаронена дзейнасць незакапанскіх ваенных фармаванняў.

Арт.10: Кожны жыхар Закапанэ павінен есці хурму хаця бы раз на тыдзень.

Арт.11: Кожны жыхар Закапанэ павінен хаця бы раз наведаць магілу бычка.

Арт.12: Кожны жыхар Закапанэ павінен зачыняць за сабою дзверы.

Арт.13: Кожны жыхар Закапанэ павінен мець падвал.

Арт.14: Кожны жыхар Закапанэ мае права падаць заяву на атрыманне Карткі Закапанца.

Арт.15: Канстытуцыю Закапанэ можа мяняць толькі Цыбулька.

Арт.16: Кожны жыхар Закапанэ павінен прыняць Канстытуцыю Закапанэ і трымаць яе ў сваім доме.

Арт.17. Кожны жыхар Закапанэ павінен ведаць Канстытуцыю Закапанэ.

Арт.18: Непавага да Канстытуцыі Закапанэ, Хунтэссы ці Прэдседацеля разглядаецца як тотальна здрада.

Арт.19: Кожны жыхар Закапанэ павінен казаць, што ў Закапанэ ўсё добра і што гэта рай на зямлі.

Арт.20: Стан забароны пісюноў уводзіцца і скончваецца толькі з пажадання Хунтэссы.

Арт.21: Вышэйшая Суддзя Закапанэ - Цыбулька.

Арт.22: Ніхто не можа судзіць Вышэйшую Суддзю.

Арт.23: крц я тут галоўная, я ж заснавальніца.

Рэпрэсіі ў Закапанэ

Распачаліся ў канцы чэрвеня 2024 году пасля заявы pan_Halinka, якая гучала як "Ніякіх пісюноў у Закапаным". Гэтая заява была ўспрынята жыхарамі дваяка. На дадзены момант вядома пра аднаго бежанца.

Куфар, дзе можна заставіць забароненыя рэчы.png

Стыль забудовы

Геаграфія

Насельніцтва

Насельніцтва Закапанэ складаецца з наступных гульцоў:

Цікавыя факты

  • Закапанэ з’яўляецца месцам з самым вялікім прыватам на серверы;
  • Існуе генплан па забудове тэрыторыі, знаходзяйчыся ў межах прывату Закапанага;
  • Форма праўлення ў Закапаным - антываенная хунта;
  • Закапанэ мае шэраг крам на Коласава і на Дайтасаўскім кірмашы.
Файлы cookie дазваляюць гэтаму сайту працаваць. Выкарыстоўваючы яго, вы пагаджаецеся з выкарыстаньнем файлаў cookie.