Зьнічыцкае княства
Згодна са зменамі і дапаўненнямі ў Статут UNIJA ад 09.04.2024 паняцце дзяржавы скасавана. Зьнічыцкае княства было зноў сцверджана Зьнічыцкім радам 21 красавіка 2024 года
Зьнічыцкае княства (таксама Зьнічыя) - Дзяржава Старамор’я, створаная гульцом Akim_litvin.
Склад
У яе склад уваходзяць наступныя паселішчы:
Палітычны устрой
Зьнічыцкае княства зьяўляецца канстытуцыйнай манархіяй (Статут Зьнічыцкага княства).
Кіраўнік
Кіраўнік княства - Князь Зьнічыцкі - Akim_litvin. Ён выступе ад імя Зьнічыі, прызначае чальцоў Паны-Рады і кіраўнікоў рэгіёнаў, ухваляе або адхіляе законы.
Выканаўчая улада
У Статуце вызначаюцца ролі Падскарбія, Канцлера і Гетмана. Яны складаюць Паны-Раду (ПР - выканаўчы ворган улады).
Законатворчая улада
Сойм Зьнічыцкага княства(СЗК) - законатворчы ворган улады. Ён складаецца з усіх жадаючых жыхароў княства. Кіруе яго ходам і склікае яго пазачарговыя сэсыі Маршалак Зьнічыі. Таксама Маршалак падпісвае законапраекты, прынятыя Соймам, пасьля чаго тыя становяцца законамі. Паводле статута, Сойм працуе сэсыйна, якая пачынаецца ў пачатку месяцу і цягнецца не больш за тыдзень. Час праводжаньня паседжаньняў вызначае Князь Зьнічыі. Сойм:
- зьмяняе Статут
- прымае законапраекты
- зьмяняе, выдаляе, усталёўвае і перайменоўвае рэгіёны
- за вымогай Князя абвяшчае статус вайны або заключае мір
Рэгіёны і самакіраванне
У склад Зьнічыі уваходзяць Трызьніцкае і Высьпіцкае ваяводствы, Сігмаград. Рэгіёнамі кіруе Кіраўнік адміністрацыі адпаведнага рэгіёну, які абіраецца Соймам і прызначаецца Князем. Кіраўнік вызначае склад адпаведнай мясцовай адміністрацыі, якія зьяўляюцца мясцовым выканаўчым органам.
Цікавосткі
- Пакуль што сойм склікаўся толькі адзін раз, на якім прынялі Акімаў Статут (яшчэ быў праект статута ад Frezent) і абрана Паны-Рада акрамя падскарбія;
- Была спроба склікаць другі Сэйм, але срокі ўвесь час пераносіліся, пакуль не пачаўся навучальны год, таму ён не скліканы дагэтуль;
- Першы Сойм праходзіў у лякальным чаце майнкрафту;
- Для паседжанняў Сойму ў Палацы ў Трызьнічы існуе адмысловы пакой;
- Першапачаткова Сігмаград складаў Высьпіцкае ваяводства, але пасьля сойму гулец Арсэн (які не змог прыйсьці на сойм), які і заснаваў горад, быў супраць, пасьля чаго Σ-град займеў асобы статус;
- Атрымала першай, сярод усіх дзяржаў, статус "касмічная" бо афіцыйна мае значную пабудаваную тэрыторыю ў Эндзе. Таксама, першая дзяржава, што пабудавала першы аэрапорт, выкарыстоўваючы надпячорскіе тэхналогіі.