Кадукі

З пляцоўкі База ведаў UNIJA

Сэрца мястэчка - Вялікі Замак

Кадукі́ (лац. Kaduki) – невялічкае мястэчка на захадзе ад Новага Палуса (каардынаты -4537, 9378).

Гісторыя

Назва мястэчка паходзіць ад старэйшага ляснога духа, якога звалі Кадук. Беларусы верылі, што ён жыве ў самым цёмным лесе і ў самым багністым балоце. Адпаведна гэтаму павер’ю і было заснавана мястэчка. Спачатку гэта была самотная хатка ў цені густога леса, аточаная шматлікімі пачварамі, змесцаваная на невялічкай выспе. Але шоў час, пад стогны ў паветры “скіп кллск” ноч змянялася на дзень, і на тым таямнічым і глухім месцы з’явіўся Вялікі Замак. Ён стаў знакам моцы і сілы горада, а таксама прыцягвае мноства турыстаў з усяго свету.

Аэрафотакасмічны здымак мястэчка

Рэлігія

Штотыднёвая імша ў Цёмным саборы

Афіцыйная і незалежная рэлігія горада - Кадукіанства. Гісторыя ўзнікнення "Кадукіанства" невядома, але мяркуецца, што гэта рэлігія з'явілася ў старажытныя часы ў нейкай маленькай вёсцы ці племі. Існуюць легенды пра тое, што Кадук быў спачатку чалавекам, але загінуў у багне, аднак тым самым знайшоў боскую сілу. Ён стаў апекуном тых, хто жыў у цяжкіх умовах і меў патрэбу ў абароне ад зла і няшчасцяў. "Кадукіанства" - гэта цёмная рэлігія, бо вернікі лічаць, што Кадук - цёмны і помслівы Бог, які прыносіць няшчасце тым, хто парушае яго законы і прынцыпы. Адным з самых адданых паслугачоў Кадука з'яўляецца яго фамільяр - Сава Цемра. Яна служыць абаронцам і правадыром для ўсіх прыхільнікаў гэтай рэлігіі.

Сава Цемра - ваш абаронца і апошняе што вы ўбачыце перад смерцю

Вернікі ў "Кадукіанства" лічаць, што толькі дзякуючы веры ў Кадука яны могуць абараніцца ад зла і знайсці сілу для пераадолення жыццёвых цяжкасцяў. Цырымоніі і рытуалы ў "Кадукіанстве" праходзяць у таямніцы ад чужых вачэй. Вернікі збіраюцца ў Цёмным саборы, каб ушанаваць Кадука, прынесці ахвяры і прасіць яго абароны.

Палітычная сістэма

Мястэчка кіруецца творчым хаўрусам першых і пакуль адзіных жыхароў Кадукоў – aimion і grusaleco_. Сістэма кіравання Кадукоў падобна на сяброўска-палітычнае з'яднанне ВКЛ пачатку XIV стагоддзя. Мястэчка падпарадкоўваецца агульнасерверным правілам.

Стыль забудовы

Кадукі будуюцца ў фэнтэзійным сярэдневечным стылі з элементамі абсурднай эклектыкі. Аснова будынкаў гэта экалагічныя будаўнічыя матэрыялы, такія як каменне, яловая драўніна, воўна. Асаднікі Кадукоў адбудавалі жылы комплекс “Шрэкава дупло”, біятэхналагічны млын, сядзібу “Сакуровая Хатка Барбі”, Пірацкі Карабель ім. Капітана Джэка Вераб’я, Саву "Цемру", а таксама высокатэхналагічныя фермы трыснягу, каляровай воўны, смажанай свініны, скуры. Мястэчка злучана хайперлупам і чыгункай з Новым Палусам. Вядуцца перамовы па стварэнню тэлепорту да найбуйнейшых краін сервера.

Геаграфія

Кадукі запрашаюць гасцей!

Мястэчка Кадукі знаходзіцца на поўдні мапы і мае ўнікальнае геаграфічнае становішча. Яно змесцавана ў зменнай кліматычнай зоне, што азначае, што тут можна назіраць як халодныя зімы, гэтак і гарачае лета. У зімовы перыяд тэмпература можа апускацца да -20 градусаў Цэльсія, а ў летні перыяд можа дасягаць +30 градусаў Цэльсія. Адной з асаблівасцяў горада з'яўляецца мноства вадаёмаў. Раней на месцы горада былі балоты, але сёння яны заменены азёрамі і рэкамі. Вялікі замак аточаны ракой Мядзелкай, апроч таго, у горадзе ёсць канал, які злучае яго з Дэльфінавым морам. Гэта дазваляе не толькі развіваць турызм і гандаль, але і забяспечваць горад прэснай і салёнай вадой.

Цікавыя факты

  • Будаўніцтва асноўнай часткі Вялікага Замку каштавала амаль што тыдзень рэальнага часу і адзін невялічкі нярвовы зрыў.
  • Дзякуючы гуманітарнай аперацыі па выратаванню жабаў найблізкай багны ад голаду і дармаедства, Вялікі Замак мае сапраўдных прадстаўнікоў Манграўскага Жабства.
Файлы cookie дазваляюць гэтаму сайту працаваць. Выкарыстоўваючы яго, вы пагаджаецеся з выкарыстаньнем файлаў cookie.