Забароненая Арганізацыя "Кілатона"

З пляцоўкі База ведаў UNIJA

(Пасля перасылкі з Кілатона)

Забароненая Арганізацыя "Кілатона" - паселішча, якое знаходзіцца на 1500 3000. Уладар паселішча — гулец observr. Кілатона называе сябе незалежнай арганізацыяй, але ходзяць чуткі, што насамрэч цалкам падпарадкоўваецца і належыць Палускаму панству.

Насельніцтва

На дадзены момант кілатона даволі неактыўнае паселішча. Але калі яно было зарэгістравана яно налічвала ў сваім складзе гэтых гульцоў:

Зараз жа ўвогуле з'яўляецца толькі ўладар паселішча - observr. Таксама на тэрыторыі часта з'яўляецца mixedracedghost, што можа сведчыць аб сапраўднасці чутак пра належнасць Палускаму панству

Межы

Гэтыя межы адзначаныя чорным колерам - афіцыйныя межы Забароненай Арганізацыі "Кілатона". Жоўтым колерам на выяве чальцы Кілатоны адзначаюць тэрыторыю, якую лічаць сваёй, але нелегальна, падманам, акупаваная Сікурборгам. Гэта адбылося з-за канфлікту з Княствам Падземным.

KilatonBordersUnofficial.jpg

Дзейнасьць Кілатоны

Кілатона - даволі маладое паселішча, якое хутка развівалася на пачатку свайго існавання, але хутка было закінута па невядомым прычынам. Уладар паселішча рэдка з'яўляўся на сэрвэры для некаторых праэктаў. Адным з такіх зрабіўся мур на мяжы зь Сікурборгам. Гэта вялізарная пабудова вышынёю да ліміту пабудовы, даўжынёю ў прыкладна тысячу блокаў, шырынёю ў адзін блок. Выраблена з чыстага буту. Гэты мур - пратэст супраць Сікурборгу.

MURbyKilatona.jpg

Таксама па некаторым чутка Кілатона ўдзельнічала і кіравала рэалізацый Касмічнай праграмы Палускага панства. Аб гэтым можа сведчыць сумнеўная якасьць выявы, якой карысталіся ЗМІ, магчымы фотошоп. Наяўнасьць у Палусу неабходнага для праэкта часу і навыкаў пад сумневам, пры гэтым уладар Кілатоны вядомы, як добры рэдстоўн-інжынер, навыкаў якога хапіла б для рэалізацыі падобнага праэкту. Палускае панства адмаўляе ўсе сувязі з Кілатонай.

ЦыбуляНа4Мільёнах.jpg

Файлы cookie дазваляюць гэтаму сайту працаваць. Выкарыстоўваючы яго, вы пагаджаецеся з выкарыстаньнем файлаў cookie.