Княства Падземнае

З пляцоўкі База ведаў UNIJA

Згодна са зменамі і дапаўненнямі ў Статут UNIJA ад 09.04.2024 паняцце дзяржавы скасавана
Разнастайнасьць гарадоў Княства Падземнага

Княства Падземнае (старадворфск. ᚾᛖᚦᚨᚾᛃᚨᚱᚦᚨᚱ ᚠᚢᚱᛊᛏᚨᛞᛇᛗᛁ), Нэðaнйaрðaр Фурштадæмi ці проста Княствадзяржава, паселішчы якой разьмешчаны па ўсім Аглядным Сьвеце. Грамадзяне Княства клічуць сябе дворфамі, афіцыйная рэлігія - Культ Металу. Сталіца Княства - Хельстуборг.

Гісторыя

Міты і паданьні

Паводле дворфскіх паданьняў, Княства Падземнае — адна з нешматлікіх і адзіная ў Аглядным Сьвеце дворфская дзяржава. У былыя часы, гэта была адна з найбольш тэхнічна разьвітых дзяржаваў. Пасьля Жалезнага Гневу Княства, як і іншыя дворфскія дзяржавы, было амаль цалкам зьнішчана. Хельстуборг - адзіны горад, ад якога засталося хоць нешта.

Княства як горад

Першы скрын, які захаваўся з будоўлі Дворфскай Брамы, пачатку Хельстуборгу і Княства Падземнага

Сучасная гісторыя Княства пачалася з горада Хельстуборг, які на пачатку свайго існаваньня насіў назву дзяржавы, бо гэта было адзінае месца, дзе дзейнічала ўлада Князёў Падземных. Першыя згадкі гэтага гораду ў сучаснай гісторыі датуюцца ліпенем 2023 году. Тады гульцы the_Guss i kastus_brl заявілі пра сябе як пра дворфаў і пачалі адбудоўваць Хельстуборг. Горад пачаў разьвівацца досыць хутка, асабліва ў эканамічным пляне. У хуткім часе ў горадзе адкрыўся першы (і на дадзены момант адзіны на серверы) банк. Людзі прачувалі пра горад, пра незвычайныя напоі, якія там варацца, гэтаксама як пра метал неверагоднае якасьці. У банка зьявіліся першыя кліенты, горад пачаў будаваць сабе рэпутацыю.

Княства як дзяржава

У сучаснай гісторыі першым паселішчам, якое далучылася да Княства Падземнага была Мангроўка - 18 кастрычніка 2023. У тыя часы паняцьця "дзяржава" не было прапісана ў Статуце UNIJA, але гэта доўжылася няшмат. Пасьля Другога Сходу UNIJA былі ўведзены дзяржавы, і Княства афіцыйна заявіла пра сябе як пра дзяржаву — разам з Віцебскім ваяводствам у складзе, уладар якога прыняў рашэньне аб далучэньні адразу пасьля сходу. Тады ж быў уведзены I Дворфскі Статут і Дворфскія Прывілеі. Сьцяг, які выкарыстоўваўся раней, застаўся сьцягам Хельстуборгу, а для дзяржавы быў уведзены іншы сьцяг - шэры контур гары з залатой каронай.
Доўгі час Княства Падземнае існавала ў такім складзе, пра яго ведалі як пра самае багатае паселішча серверу. Хельстуборг, як і іншыя гарады, разбудоўваўся. Але на пачатку 2024 года сьпіс суб'ектаў Княства папоўніў Сікурборг, які раней уваходзіў у склад Зьнічыцкага княства. 100% жыхароў Сікурборгу прагаласавалі за далучэньне да Княства Падземнага і з імпэтам прынялі новую ўладу, якая пачала дапамагаць гораду разьвівацца як культурна, так і эканамічна. Зьнічыя не прызнала факт выхаду, праз што пачаўся канфлікт, падчас якога пралілося шмат крыві і адбылося шмат расчараваньняў. Пасьля найбольш неадназначнай і крывавай бойкі бакі склалі зброю, дамовіўшыся вырашыць сітуацыю праз суд. На судзе вырашылася, што Сікурборг застаецца дворфскім горадам і пераносіцца бліжэй да дворфскіх земляў, што задавальняла абодва бакі. Пасьля вырашэньня гэтага пытаньня Князі ўзялі курс на дэмакратызацыю дзяржавы і паляпшэньне жыцьцёвых умоў ва ўсіх гарадах Княства — была створана казна, Рада Старэйшых, якая прымае ўсе важныя рашэньні, праведзены хуткія шляхі, пачата рэкляма усіх дворфскіх крамаў. Да Княства пачалі далучацца гульцы, якія бачылі ў ім магчымасьць рэалізаваць свае пляны і праекты.

Адміністрацыйна-тэрытарыяльны падзел

У склад Княства Падземнага уваходзяць:

  1. Горад Хельстуборг
  2. Ваяводства Мангроўка
  3. Віцебскае ваяводства
  4. Сікурборскае ваяводства
  5. Эўропальскае ваяводства


Кожнае ваяводства само вырашае сваю ўнутраную палітыку, але ж мае ўзгадняць зьнешнюю з Хельстуборгам. Мясцовы ваявода можа вырашыць выйсьці са складу Княства Падземнага, калі будзе мець на тое важкую прычыну. Любое паселішча можа падаць заяўку на ўступ у Княства Падземнае. Любы гулец можа падаць заяўку на грамадзянства Княства Падземнага.

Насельніцтва

Насельніцтва дзяржавы складаецца з 29 гульцоў, а менавіта:

  1. the_Guss
  2. kastus_brl
  3. Nabludalnik
  4. rathkii
  5. Im_Crabik
  6. Dianupsen
  7. toffeemutantttt
  8. Varavlik
  9. MrDrThor
  10. steggad
  11. SnysoviErorr
  12. HappyKing234
  13. k1llo
  14. caxapok2013
  15. f1m3
  16. l1velg
  17. urmydrago
  18. justkostya_
  19. gamolya
  20. MainArti
  21. gabreek
  22. Negoday_Mav
  23. rastorc3v
  24. nagavoidmorph24
  25. User_X_pro
  26. 8ISKUP
  27. Bruder_Jan
  28. furrrrin
  29. Ditis_Patris

Дзяржаўная сымболіка

Сьцяг

Сьцяг Княства Падземнага

Сьцяг Княства Падземнага - шэры сілуэт гары з Княскай Каронай над ёй. Карона сымбалізуе ўладу князёў, а контур гары - аб'яднаньне ўсіх паселішчаў. Сьцягі паселішчаў Княства зроблены па такім самым узоры, зьмяняецца толькі фон, колер гары і дадаецца полынь. Колеры мястэчкавых сьцягоў залежаць ад асаблівасьцей мясцовай культуры/прыроды.

Гімн

Гімн Княства Падземнага мае назву Песня Падземных Жыхароў і з'яўляецца галоўнай кампазіцыяй жыхароў Княства. Ніжэй прыведзены тэкст гімну:

Беларуская Старадворфская
У нашай краiне нiколi ня ўзыйдзе сонца.
У нашай краiне нiколi ня ўзыйдзе месяц.
У нашай краiне нiколi ня бачна зораў.
У нашай краiне нiколi ня будзе сьвятла.

Мы жывем пад зямлёю,
Мы жывем пад асфальтам,
I нам з табою ня трэба
Лiтасьцi i шкадаваньня.
Мы жывем пад зямлёю,
Мы - пацукi ды мышы.
Мы добра бачым у цемры,
Мы чуем кожны шолах.

У нашай краiне ня чутна ўрачыстых гiмнаў,
У нашай краiне няма праграмы навiнаў.
У нашай краiне ня трэба анкеты зь пячаткай,
У нашай краiне няма палымяных прамоў.

Мы жывем пад зямлёю,
Мы жывем пад асфальтам,
I нам з табою ня трэба
Лiтасьцi i шкадаваньня.
Мы жывем пад зямлёю,
Мы - пацукi ды мышы.
Мы добра бачым у цемры,
Мы чуем кожны шолах.

У нашай краiне няма бананаў ды кiвi.
У нашай краiне няма рыпучага сьнегу.
А недзе наверсе над намi жыве краiна,
Там людзi жывуць, якiя ня любяць нас.

Мы жывем пад зямлёю,
Мы жывем пад асфальтам,
I нам з табою ня трэба
Лiтасьцi i шкадаваньня.
Мы жывем пад зямлёю,
Мы - пацукi ды мышы.
Мы добра бачым у цемры,
Мы чуем кожны шолах.
ᛊᛟᛚᛁᚾ ᛗᚢᚾ ᚨᛚᛞᚱᛖᛁ ᚺᛇᚲᚲᚨ ᚨ ᛚᚨᚾᛞᛁ ᛟᚲᚲᚨᚱ 
ᛏᚢᛜᛚᛁᚦ ᛗᚢᚾ ᚨᛚᛞᚱᛖᛁ ᚱᛁᛊᚨ ᛁ ᛟᚲᚲᚨᚱ ᛚᚨᚾᛞᛁ 
ᛊᛏᛃᛟᚱᚾᚢᚱᚾᚨᚱ ᛊᛃᚨᛊᛏ ᚨᛚᛞᚱᛖᛁ ᛁ ᛟᚲᚲᚨᚱ ᛚᚨᚾᛞᛁ 
ᚦᚨᚦ ᚢᛖᚱᚦᚢᚱ ᚨᛚᛞᚱᛖᛁ ᛚᛃᛟᛊ ᛁ ᛚᚨᚾᛞᛁᚾᚢ ᛟᚲᚲᚨᚱ

ᚢᛁᚦ ᛒᚢᚢᛗ ᚾᛖᚦᚨᚾᛃᚨᚱᚦᚨᚱ
ᚢᛁᚦ ᛒᚢᚢᛗ ᚢᚾᛞᛁᚱ ᛗᚨᛚᛒᛁᚲᛁᚾᚢ
ᛟᚷ ᚢᛁᚦ ᚦᚢᚱᚠᚢᛗ ᛖᚲᚲᛁ ᚨ ᚦᛖᚱ ᚨᚦ ᚺᚨᛚᛞᚨ
ᛒᛁᚦᛊᛏ ᚨᚠᛊᛟᚲᚢᚾᚨᚱ ᛟᚷ ᛖᚠᛏᛁᚱᛊᛃᚨ
ᚢᛁᚦ ᛒᚢᚢᛗ ᚾᛖᚦᚨᚾᛃᚨᚱᚦᚨᚱ
ᚢᛁᚦ ᛖᚱᚢᛗ ᚱᛟᛏᛏᚢᚱ ᛟᚷ ᛗᛁᛊ
ᚢᛁᚦ ᛊᛃᚨᚢᛗ ᚢᛖᛚ ᛁ ᛗᛁᚱᚲᚱᛁᚾᚢ
ᚢᛁᚦ ᚺᛖᛁᚱᚢᛗ ᚺᚢᛖᚱᛏ ᚦᚱᚢᛊᚲ

ᛁ ᛟᚲᚲᚨᚱ ᛚᚨᚾᛞᛁ ᚺᛖᛁᚱᚨᛊᛏ ᛖᚲᚲᛁ ᚺᚨᛏᛁᚦᛚᛖᚷᛁᚱ ᛊᛟᛜᚢᚨᚱ
ᚦᚨᚦ ᛖᚱ ᛖᛜᛁᚾᚾ ᚠᚱᛖᛏᛏᚨᚦᚨᛏᛏᚢᚱ ᛁ ᛟᚲᚲᚨᚱ ᛚᚨᚾᛞᛁ
ᛁ ᛟᚲᚲᚨᚱ ᛚᚨᚾᛞᛁ ᛖᚱ ᛖᛜᛁᚾ ᚦᛟᚱᚠ ᚨ ᚢᛗᛊᛟᚲᚾᚨᚱᛖᛁᚦᚢᛒᛚᚨᚦᛁ ᛗᛖᚦ ᛊᛏᛁᛗᛈᛚᛁ
ᚦᚨᚦ ᛖᚱᚢ ᛖᛜᚨᚱ ᛖᛚᛞᚱᛇᚦᚢᚱ ᛁ ᛟᚲᚲᚨᚱ ᛚᚨᚾᛞᛁ

ᚢᛁᚦ ᛒᚢᚢᛗ ᚾᛖᚦᚨᚾᛃᚨᚱᚦᚨᚱ
ᚢᛁᚦ ᛒᚢᚢᛗ ᚢᚾᛞᛁᚱ ᛗᚨᛚᛒᛁᚲᛁᚾᚢ
ᛟᚷ ᚢᛁᚦ ᚦᚢᚱᚠᚢᛗ ᛖᚲᚲᛁ ᚨ ᚦᛖᚱ ᚨᚦ ᚺᚨᛚᛞᚨ
ᛒᛁᚦᛊᛏ ᚨᚠᛊᛟᚲᚢᚾᚨᚱ ᛟᚷ ᛖᚠᛏᛁᚱᛊᛃᚨ
ᚢᛁᚦ ᛒᚢᚢᛗ ᚾᛖᚦᚨᚾᛃᚨᚱᚦᚨᚱ
ᚢᛁᚦ ᛖᚱᚢᛗ ᚱᛟᛏᛏᚢᚱ ᛟᚷ ᛗᛁᛊ
ᚢᛁᚦ ᛊᛃᚨᚢᛗ ᚢᛖᛚ ᛁ ᛗᛁᚱᚲᚱᛁᚾᚢ
ᚢᛁᚦ ᚺᛖᛁᚱᚢᛗ ᚺᚢᛖᚱᛏ ᚦᚱᚢᛊᚲ

ᚦᚨᚦ ᛖᚱᚢ ᛖᛜᛁᚱ ᛒᚨᚾᚨᚾᚨᚱ ᛖᚦᚨ ᚲᛁᚹᛁ ᛁ ᛟᚲᚲᚨᚱ ᛚᚨᚾᛞᛁ
ᛖᛜᛁᚾᚾ ᚲᚱᚨᛊᛊᚨᚾᛞᛁ ᛊᚾᛃᛟᚱ ᛖᚱ ᚨ ᛚᚨᚾᛞᛁᚾᚢ ᛟᚲᚲᚨᚱ
ᛟᚷ ᛖᛁᚾᚺᚢᛖᚱᛊ ᛊᛏᚨᚦᚨᚱ ᚠᛁᚱᛁᚱ ᛟᚠᚨᚾ ᛟᚲᚲᚢᚱ ᛒᛁᚱ ᛚᚨᚾᛞ
ᚦᚨᚱ ᛒᛁᚱ ᚠᛟᛚᚲ ᛊᛖᛗ ᛚᛁᚲᚨᚱ ᛖᚲᚲᛁ ᚢᛁᚦ ᛟᚲᚲᚢᚱ

ᚢᛁᚦ ᛒᚢᚢᛗ ᚾᛖᚦᚨᚾᛃᚨᚱᚦᚨᚱ
ᚢᛁᚦ ᛒᚢᚢᛗ ᚢᚾᛞᛁᚱ ᛗᚨᛚᛒᛁᚲᛁᚾᚢ
ᛟᚷ ᚢᛁᚦ ᚦᚢᚱᚠᚢᛗ ᛖᚲᚲᛁ ᚨ ᚦᛖᚱ ᚨᚦ ᚺᚨᛚᛞᚨ
ᛒᛁᚦᛊᛏ ᚨᚠᛊᛟᚲᚢᚾᚨᚱ ᛟᚷ ᛖᚠᛏᛁᚱᛊᛃᚨ
ᚢᛁᚦ ᛒᚢᚢᛗ ᚾᛖᚦᚨᚾᛃᚨᚱᚦᚨᚱ
ᚢᛁᚦ ᛖᚱᚢᛗ ᚱᛟᛏᛏᚢᚱ ᛟᚷ ᛗᛁᛊ
ᚢᛁᚦ ᛊᛃᚨᚢᛗ ᚢᛖᛚ ᛁ ᛗᛁᚱᚲᚱᛁᚾᚢ
ᚢᛁᚦ ᚺᛖᛁᚱᚢᛗ ᚺᚢᛖᚱᛏ ᚦᚱᚢᛊᚲ

Заканадаўства і ўрад

Палац Княства Падземнага - сымбаль улады Князёў

Уладарамі княства зьяўляюцца Князі Падземныя - the_Guss i kastus_brl. Асноўным кіруючым ворганам зьяўляецца Рада Старэйшых, у склад якой уваходзяць Князі, Ваяводы і магістр Ордэну Нэдарыту. Рада кіруе казной, вырашае пытаньні фінансаваньня, важных палітычных рашэньняў, зьмены заканадаўства. Князі Падземныя маюць права выдаваць і ануляваць грамадзянства Княства Падземнага, а таксама выдаваць і ануляваць Картку Дворфа. Горад Хельстуборг знаходзіцца пад непасрэднай уладай Князёў, а іншыя ваяводствы кіруюцца сваімі Ваяводамі, якія маюць поўны ўплыў на ўнутраную палітыку, а зьнешнюю маюць узгадняць з Хельстуборгам. Заканадаўства Княства Падземнага апісана ў актуальным на дадзены момант Другім Дворфскім Статуце, а ўсе выключныя правы грамадзянаў Княства апісаны ў Дворфскіх Прывілеях.

Міжнародныя зносіны

Княства Падземнае вядзе актыўную зьнешнюю палітыку, маючы розныя адносіны з рознымі паселішчамі й дзяржавамі. Так, найлепшыя стасункі (як грамадзянскія, так і афіцыйныя) Княства мае з наступнымі паселішчамі і дзяржавамі:

  1. Палускае Панства
  2. Змеявік
  3. Коласава
  4. Авалон

Калі Сікурборг далучыўся да Княства, Зьнічыя не прызнала гэты пераход, праз што пачаўся канфлікт, праз які Княства мае не найлепшыя стасункі са Зьнічыяй.

Цікавыя факты

  1. Княства Падземнае - найбагацейшая дзяржава серверу;
  2. Развіцьцё эканомікі Княства Падземнага пачалося з продажу алькагольных напояў і казіных рагоў;
  3. Княства Падземнае мае сваё ўласнае інфармацыйнае агенцтва - Звон Аметыстаў
  4. Усе рэгіёны Княства Падземнага маюць сьцягі, зробленыя па адным і тым жа абразцы - на іх заўжды ёсьць гара і Княская Карона;
  5. Усе грамадзяне Княства Падземнага маюць доступ да агульнага Хельстуборскага складу, таму ўсе яны заўжды забясьпечаныя ўсімі жыцьцёва неабходнымі рэчамі (феерверкі, ежа, татэмы) і ўсімі неабходнымі рэсурсамі для будаўніцтва.
  6. Народнай стравай дворфаў з'яўляюцца маркантоны па флёрскі
Файлы cookie дазваляюць гэтаму сайту працаваць. Выкарыстоўваючы яго, вы пагаджаецеся з выкарыстаньнем файлаў cookie.