Ліцэнзія Minecraft
Уліковы запіс Microsoft
Першае што вам спатрэбіцца гэта ўласны ўліковы запіс Microsoft на які набываецца ліцэнзія гульні. Калі ў вас ужо ёсць уліковы запіс якім вы карыстаецеся і ён дастаткова абаронены (уведзена дадатковая пошта, даданы нумар тэлефона, уключана двуфактарны ўваход) то можаце прапусціць гэты крок.
Калі ўліковага запісу ў вас няма, то па спасылцы https://account.microsoft.com/ яго можна стварыць. Абавязкова выкарыстоўвайце надзейны пароль, дадаткова запішыце у нататніку ці на паперы, дадавайце свой нумар тэлефона (беларускія нумары не падтрымліваюцца) і дадатковы адрас эл.пошты каб вы маглі аднавіць пароль у любы момант і мелі дадатковыя магчымасці для абароны ўліковага запісу.
Набываем ключ
Калі вы знаходзіцеся не ў Беларусі, то можаце лёгка і проста набыць ліцэнзію на афіцыйным сайце Minecraft. Калі вы не можаце набыць ліцэнзію на афіцыйным сайце ці знаходзіцеся ў Беларусі (кампанія Microsoft афіцыйна прыпыніла продаж прадуктаў на тэрыторыі нашай краіны) то тады вам дапамогуць сэрвісы па продажу ліцэнзій праз ключ актывацыі.
Актывацыя ключа
Актывацыя ключа часцей за ўсё адбываецца на старонцы https://redeem.microsoft.com/. Трэба толькі ўвесці код які вы набылі з свайго Microsoft-акаўнта.
Адмова ад адказнасці
Адміністрацыя UNIJA нічога не прадае, не рэкламуе і не адказвае за дзеянні прадаўцоў. Калі вы сутыкнуліся з нейкай праблемай звяртайцеся ў падтрымку прадаўца. Апошняе рашэнне дзе і якім чынам атрымаць ліцэнзію застаецца цалкам за вамі.