П'яны выпадак
П'яны выпадак (таксама вядомы як П'яны разбой) — прамежкавая падзея да выбараў у паселішчы А.
Гісторыя
Вільценская карчма
П'яны выпадак адбыўся ў пачатку красавіка 2023 года. jaskablr/JaskaBLR прапанаваў усім астатнім гульцам сервера прыехаць у Вільту і разам выпіць у карчме. У той жа час, Akyqu стаў узносіць малітву Богу на другім паверсе сваёй хаты. Пасля завіднай колькасці алкаголю тым гульцам, каму не хапіла, пачалі гуляць і бегаць па ўсяму паселішчу і абараняцца ад мерцвякоў. Пасля амаль паспяховай барацьбы з мерцвякамі, натоўп пачаў рухацца ў Асвільчу.
Будоўля асвільчыцкай карчмы
Усе прыбыўшыя пачалі шукаць месца для працягу п'янкі, але былі расчараваныя — карчмы не існавала. Не сумуючы, госці рознай ступені пажаданасці, пачалі лазіць па іншых хатах і захадзіць у недабудаваную царкву. Пабачыўшы спам у чаце побач, Akyqu спыніўся і пайшоў абараняць роднае паселішча ад невядома каго. Не гледзячы на усе спробы спыніць п'яніц, мясцовы жыхар паміраў зноў і зноў, пакуль побач з ягонай хатай будавалася нешта, што звалася "карчмой".
Прыход Akim litvin
Пасля некалькіх хвілін абароны ад іншаземцаў, на дапамогу прыйшоў уладар паселішча — Akim_litvin. У спробах пагнаць прэч іншаземцаў, быў забудаваны з'явіўшыся пруд на месцы хаты аднаго з іх, і бойка перарасла ў сапраўдную, калі з'явілася сапраўдная зброя. Пасля дзвюх-трох смярцей, іншаземцы былі выгнаны.
Удзельнікі
У вільценскай карчме было больш гульцоў, але менавіта ў п'яным выпадку ўдзельнічалі:
Вынікі
Акрамя аб'яднання Akyqu і 8ISKUP, сама падзея паказала і крыху абвастрыла канфлікт паміж С.Э.К.С.ам і Асьвільчай. Рэакцыя Akim_litvin паказала, што такой стыль гульні не падабаецца як прысутным, так і іншым гульцам, з-за чаго з'явілася ідэя пра выбары.