Сервер Vanila

З пляцоўкі База ведаў UNIJA

Сервер Vanila — пабочны праект сервера UNIJA, для тых гульцоў, хто жадаў пагуляць на выключна ванільным серверы.

Доступ

Каб трапіць на сервер, можна скарыстацца камандай /server vanila ці адпаведным парталам побач з спаўнам.

Пра сервер

Памер свету сервера неабмежаваны. Адметнай якасцю сервера з'яўляецца выкарыстанне самага "ванільнага" сервернага ядра, што дазваляе выкарыстоўваць усе плюсы і магчымасці адзіночнай гульні.

Гісторыя

Тэставы сезон

Тэставы сезон цягнуўся з 20 кастрычніка 2024 года па 28 кастрычніка 2024 года. Існаваў для праверкі працаздольнасці нагрузкі і налад, каб гульня была максімальна прыемнай.

Першы сезон

З 28 кастрычніка і па сённяшні час, там ідзе першы сезон.

Цікавыя факты

  • Адзінае, што неванільнае на серверы — дата-пак BACAP, што дадае кіпу новых дасягненняў, аднак, у адрозненні ад асноўнага серверу, не дадае ўзнагарод за іх выкананне.

Галерэя

Файлы cookie дазваляюць гэтаму сайту працаваць. Выкарыстоўваючы яго, вы пагаджаецеся з выкарыстаньнем файлаў cookie.