Таллнас
Гісторыя
Існуе легенда, што раней на гэтым месцы існаваў старажытны горад мараплаўцаў-гандляроў. Яны былі вельмі паспяховымі, але ў свеце адбыўся эканамічны крызіс і горад прыйшоў у заняпад. Абапіраючыся на гэту легенду быў створаны сцяг Таллнаса на якім можна пабачыць штурвал, як сымбаль мараплаўцаў, а на фоне сцяга блакітны градыент які адзначае мора.
Палітычная сістэма
Горад з'яўляецца членам Вялікага Княства Палескага. Ім кіруе гулец Dankey_44. Падчас адсутнасці уладара, ахоўнікам Таллнасу з'яўляецца 8ISKUP. Мае добрыя палітычныя адносіны з Пінскам і Берасцем. У горадзе адбываўся другі з'езд сейма ВКП.
Стыль забудовы
Горад падзелены на раёны. На дадзены момант у горадзе ёсць два раёны: Стары ды Нагорны. У Таллнасе ёсць такія будынкі:
- Ратуша - у ёй адбываюцца ўсё сходы, перамовы і праймаюцца ўсе палітычныя рашэнні.
- Карчма - у ёй жыхары і госці горада адпачываюць пасля цяжкага працоўнага дню.
- Жылыя Будынкі - у іх жывуць жыхары горада.
- Бібліятэка - у гэтым будынкі сабраны розныя творы, кнігі і летапісы.
- Бровар - там робяць квас, колу, лепшае прыморскае піва, а таксама шмат розных іншых напояў.
- Чыгуначны Прыпынак - сюды прыязджаюць цягнікі з людзьмі з іншых гарадоў, таксама тут знаходзіцца дошка аб'яў.
- Гандлёвы Цэнтр - тут можна набыць танныя зачараваныя кнігі для розных інструментаў і не толькі.
Вы можаце пабачыць мапу горада у Ратушы(хутка будзе ў Прыпынку і побач з парталам у Нэдар)
Вялікая Перабудова
Перабудова горада з мэтай паляпшэння ўмоў жыцця ў ім і упрыгожвання яго. Пад час яе была перабудавана уся цэнтральная вуліца.
Геаграфія
Таллнас знаходзіцца на захадзе ад спаўна на каардынатах -2470 ; 733. Горад стаіць побач з ракой і мае выхад у мора, што дазваляе яму мець магчымасць гандляваць з іншымі гарадамі. У Нэдары ёсць хайперлупп да горада і таксама чыгунка ў верхнім свеце.
Насельніцтва
У Горадзе зараз жыве 4 гульцы: Dankey_44, Jurgen Meier, Alovak, Jahorc.