Minecraft
З пляцоўкі База ведаў UNIJA
- Гэта артыкул пра гульню Minecraft. Калі вы шукаеце артыкул пра фільм, глядзіце Minecraft (фільм)
«Minecraft» (Майнкрафт) — камп’ютарная гульня з адкрытым светам, якая была створана шведскім праграмістам Маркусам Персанам «Нотчам», а затым распрацаваная і апублікаваная кампаніяй Mojang Studios у 2011 годзе. Творчыя і будаўнічыя аспекты Minecraft дазваляюць гульцам будаваць канструкцыі з тэкстураваных кубоў у 3D працэдурна генераваным свеце. На 22 ліпеня 2024 года гульня знаходзіцца на версіі 1.21 і падтрымлівае беларускую мову.