Мурашайнік

З пляцоўкі База ведаў UNIJA

Версія ад 12:50, 23 снежня 2025, аўтар SoftRedstone (размовы | уклад) (Выпраўленне хібаў афармлення і даданне выявы)
(розн.) ← Папярэдн. версія | Актуальная версія (розн.) | Навейшая версія → (розн.)

Мурашайнік (таксама вядомы як паселішча ферм, AFK фермы ці горад ферм) — былое паселішча, цяпер жа — тэрыторыя Кветкамор’я. Размяшчаецца на каардынатах -46, -1755.

Гісторыя

Пад уладарствам hamstaMage

Заснавана не пазней за люты 2023 года. Пра часы ўладарства заснавальніка hamstaMage амаль нічога не вядома, бо ён быў даволі скрытным у адносінах з іншымі гульцамі. Вядома толькі адно — усё паселішча было спраектавана так, каб у стоячы ў адным месцы прагружаць усе фермы. Акрамя ферм жалезу, кур, воўны, касцяной мукі, лавы і ягад, што былі на «першым» паверсе, на «другім» былі буйны трэйдхол і ферма вяскоўцаў.

Мурашайнік да Авалона

Авалонскія часы

Мурашайнік атрымаў сваю новую назву пасля захопу Авалонам у адну з апошніх грыф-пятніц 12 мая 2023 года. Быў сёгунатам пад кіраўніцтвам 8ISKUP. Пад яго кіраўніцтвам распрацоўваўся рэдызайн усіх шляхоў: пешых, на тэрыторыі паселішча; нэдарскіх, Мурашайнік быў падключаны да нэдарскага шляху і чыгуначных, перабудаваўшы вакзал і чыгуначны шлях. Але сёгунства было адклікана з-за адсутнасці дзейнасці і ўсе праекты не былі даведзены да канца. Пасля гэтага, Мурашайнік атрымліваў маленькія змены, але так кардынальна і не паўстаў.

Пасля страты Авалонам статусу паселішча — уласная тэрыторыя Schiha.

Скрыншот Мурашайніка ад 16 мая 2023 года

Кветкаморскія часы

Пасля абвяшчэння Кветкамор’я — адна з дальніх зямель паселішча.

Геаграфія

Стыль забудовы

Насельніцтва

Цікавыя факты

  • Мурашайнік у часы ўладарства hamstaMage не меў дакладнай сімволікі, хаця меў больш за 6 сцягаў на сваёй тэрыторыі;
  • Нік першага ўладара змаглі аднавіць па ягонай інструкцыі як карыстацца фермай касцяной мукі.

Галерэя

Файлы cookie дазваляюць гэтаму сайту працаваць. Выкарыстоўваючы яго, вы пагаджаецеся з выкарыстаньнем файлаў cookie.