Авалон

З пляцоўкі База ведаў UNIJA

Авалон - былое паселішча, заснаванае гульцом Schiha і размешчанае па каардынатах 1950; -870. Аднасілася да паселішчаў Старамор'я.

На Авалоне жылі Авалонцы.

Міфічная гісторыя

(тут пакуль нічога няма)

Photo 2023-10-11 23-56-17.jpg
Аэрафатакасмічны здымак Прэфектуры Вострава Авалон

Гісторыя

Авалон быў заснаваны 02.02.2023 і пачаўся з маленькага вострава ў акіяне паміж Надпячор'ем, Санай і будучымі Далінай кветак, фермай прызмарыну і Жэўжык сіці.

25.02.2024 заснавальнік Авалона, Schiha, абвясціў пра тое, што Авалон перастае быць паселішчам і пераходзіць ва ўласнае валоданне гульца. Сам жа Schiha, пераехаў у Закапанэ.

Палітычная сістэма

Авалон мае 4 прэфектуры: Востраў (непасрэдна сам Авалон), Даліна Кветак, Паўднёвы Замак і Мурашайнік. У кожнай прэфектуры ё Сёгун, які ўзначальвае ягоную прэфектуру

Стыль забудовы

Стыль забудовы Авалона заўсёды змяняецца і дапаўняецца, бо ўзамен Нерынг-метала, які атрымаў Schiha, Панна Нерынга паабяцала забраць ягоную душу па сканчэнні будоўлі Авалону. Менавіта таму паселішча не прытрымліваецца адной стылістыкі, а дазваляе будынкі іншых паселішч, дадае каннелюры, пазалоту і гэтак далей, каб максімальна зацягнуць будоўлю.

Транспарт

Негледзячы на тое, што Авалон мае 4 водных канала і ідэальна падыходзіць да адпаведнага воднага транспарту, адзіныя зродкі сувязі з іншым светам – Авалонскі чыгуначны вакзал і дырыжабль да Новага Палуса. Таксама на Авалоне ў картаграфільне прысутнічае чароўная мапа, што вядзе ў горад Сана

Геаграфія

Насельніцтва

Раней складалася з:

  1. Schiha, як кіраўнік і сёгун Авалона ;
  2. FloYrTx, як сёгун Паўднёвага Замка;
  3. 8ISKUP, як сёгун Мурашайніка.

Пасля скасавання рэгістрацыі паселішча, насельніцтва адсутнічае, так як з'яўляецца прыватнай ўласнасцю.

Цікавыя факты

  • Паселішча ўваходзіць у ліст гарадоў сэрвэру, па якім праводзяць экскурсіі новым гульцам.
  • Авалон пачаўся з маленькага вострава ў акіяне
Файлы cookie дазваляюць гэтаму сайту працаваць. Выкарыстоўваючы яго, вы пагаджаецеся з выкарыстаньнем файлаў cookie.