Фермы
З пляцоўкі База ведаў UNIJA
Ферма — механізм ці канструкцыя, што дапамагае хутка ці ў большых аб’ёмах здабываць пэўныя рэсурсы.
Заўвагі
- На серверы існуюць як уласныя, так і агульныя фермы рэсурсаў. Для карыстання ўласнай фермай, варта спачатку спытаць дазвол ейнага ўладара, бо вы можаце як парушыць правілы, так і зламаць механізм ейнай працы. Агульнымі фермамі можна карыстацца без дазволу пэўнага гульца, але вы ўсё яшчэ не можаце наладжваць ці змяняць механізм працы без пэўнага разумення ягонай структуры;
- Варта памятаць, што рэчы на агульных фермах таксама агульныя. Таму не пакідайце надоўга там свае рэчы, калі не хаціце, каб яны зніклі ці падпісвайце іх, каб было зразумела дзе чыё;
- Пасля прызнання уласнай фермы гульца «агульнай», яна не можа стаць прыватнай зноў. Тым жа чынам, уласныя фермы гульцоў, што не маюць забарон на праход і іншых умоў карыстання, не з’яўляюцца «агульнай»;
- Некаторыя механізмы на серверы з’яўляюцца забароненымі — ім увогуле няма месца на серверы. Да забароненых напрыклад, адносяцца дзюп-машыны рэек/дыванаў і ўсе фермы дзе выкарыстоўваюцца аўтаматычныя прагрузчыкі чанкаў. Гэта абмежаванне не датычыцца ферм, што будуюцца на некалькі вымярэнняў — тэлепартацыя рэсурсаў і/ці мобаў дазволена да таго часу, пакуль гэта не робіцца аўтаматычна.
Пералік фермаў
Ніжэй пералічаны агульныя фермы:
- Аўтапечка (1882, 7928);
- Наступовы дапаможнік (-883, -303);
- Наступовы дапаможнік 2 (-764; -442);
- Поле Сайрэнсонг (-7, 215, як вялізнае месца бясплатнай ежы і насення);
- Ферма ведзьмаў (-908, -381);
- Ферма відар-шкілетаў (2718, 5685, ферма цалкам у Нэдары);
- Ферма дрэва і коснай мукі (-7644, -71);
- Ферма золата (1428, 250, сама ферма на даху Нэдара — 210, 30);
- Ферма жалеза (1881, 8025);
- Ферма кактусаў (3820, -2454);
- Ферма кветак (370, 1617);
- Ферма камення (2419, -244);
- Ферма полымняў (7731, 4468, сама ферма ў Нэдары — 950, 560);
- Ферма пяскоў (4064, -2317);
- Ферма татэмаў ад Dzied_Baradzied_ (-1117, -24);
- Ферма трыснёгу (3822, -2433);
- Ферма ўсіх мобаў (-354, -1539);
- Ферма фарбавальнікаў (1424, -720).
Цікавыя факты
- Наступовы дапаможнік і ферма татэмаў ад Dzied_Baradzied_, хоць і з’яўляюцца агульнымі фермамі, але не ўключаны ў афіцыйны спіс;
- Наступовы дапаможнік першапачаткова будаваўся не для здабычы татэмаў. Гэта быў пункт дзе гульцы да абнаўлення 1.21 маглі скінуць эфект Прадвесце нападу (былы Знак бяды), каб не закрануць сваіх вяскоўцаў, а татэмы былі толькі прыемным бонусам;
- Наступовы дапаможнік 2 і Ферма татэмаў ад Dzied_Baradzied_, па супадзенню, былі «адкрыты» ў адзін дзень — 20 верасня 2025 года;
- Поле Сайрэнсонг раней было ўласнай тэрыторыяй гульца, нік якога не захаваўся. Падчас ягонага сыходу з сервера, гулец абвясціў, што кожны можа карыстацца як ягонымі рэсурсамі, так і полем;
- Нягледзячы на наяўнасць сцягаў поля, назва таксама згубілася ў гісторыі, бо традыцыя пераназываць сцягі ў гонар назвы тэрыторыі ўзнікла толькі летам-восенню 2024 года. Раней гульцы звалі тыя мясціны «Вялікае поле», «Пшанічнае поле» ці «Спаўнаўскае поле». Назва «Поле Сайрэнсонг» публічна з’явілася падчас анонсу пасадкі там азімых культур, што адбылася 5 верасня 2025 года.
