Месты
З пляцоўкі База ведаў UNIJA
- Гэта артыкул пра месты сервера UNIJA. Калі вы шукаеце артыкул пра паселішчы, глядзіце Паселішчы
Места — аб'яднанне не менш як 4 гульцоў, са статусам “Мяшчанін” ці вышэй, што жывуць на адной тэрыторыі. Рэгістрацыя места адбываецца праз напісанне кіраўніком места інфармацыі пра паселішча ў артыкуле на wiki UNIJA, прычым неабходна каб тэкст утрымліваў наступную інфармацыю:
- назва места;
- мапа з дакладна вызначанымі межамі места;
- прыблізныя кардынаты цэнтру места;
- нік кіраўніка паселішча, а таксама нікі астатніх трох ці больш гульцоў.
Пасля чаго кіраўнік места павінен паведаміць пра рэгістрацыю Адміністрацыю UNIJA. У выпадку змены кіраўніка места, неабходна змяніць нік кіраўніка места ў артыкуле на wiki UNIJA.
Пералік местаў ніжэй з'яўляецца фанацкім пералікам местаў ад гульцоў і не рэдагуецца адміністрацыяй. Спіс зарэгістраваных местаў з каардынатамі і класіфікацыяй можна пабачыць ці на мапе ці ў праграме для Android.