Памежны канфлікт Саны і Тропіксотры: Розніца паміж версіямі
Няма тлумачэння праўкі |
SoftRedstone (размовы | уклад) дрНяма тлумачэння праўкі |
||
| (Не паказана адна прамежкавая версія таго ж удзельніка) | |||
| Радок 48: | Радок 48: | ||
28 жніўня 2025 года, пасля далучэння да нейтральнага боку Вялікага Вострава, на адзіным канале, што вёў да Тропіксотры, Сана ўвяла ўнутраны кантроль з дасмотрам для жыхароў Тропіксотры. У той жа дзень, Міністэрства Інфраструктуры выканала заказ невядомага заказчыка, які загадаў пракапаць два каналы: з Санянскага заліву ва ўнутраныя воды Саны і Дзедаўска-Ваўхоўскае мора. Пасля гэтага, падзеі ніяк не развіваліся. | 28 жніўня 2025 года, пасля далучэння да нейтральнага боку Вялікага Вострава, на адзіным канале, што вёў да Тропіксотры, Сана ўвяла ўнутраны кантроль з дасмотрам для жыхароў Тропіксотры. У той жа дзень, Міністэрства Інфраструктуры выканала заказ невядомага заказчыка, які загадаў пракапаць два каналы: з Санянскага заліву ва ўнутраныя воды Саны і Дзедаўска-Ваўхоўскае мора. Пасля гэтага, падзеі ніяк не развіваліся. | ||
Падзея была падвергнута небывалай крытыке з-за актыўнага ўдзелу адміністрацыі ў ёй. Частка гульцоў казала пра надзвычайны кантроль і страту энтузіязму з-за неправамерных і даволі «глупых» забарон, а частка нават называла Адміністрацыю паўнавартасным | Падзея была падвергнута небывалай крытыке з-за актыўнага ўдзелу адміністрацыі ў ёй. Частка гульцоў казала пра надзвычайны кантроль і страту энтузіязму з-за неправамерных і даволі «глупых» забарон, а частка нават называла Адміністрацыю паўнавартасным удзельнікам тых падзей. Менавіта з-за гэтага, некаторыя гульцы нават узялі значны перапынак у гульне. | ||
== Удзельнікі == | == Удзельнікі == | ||
| Радок 62: | Радок 62: | ||
* haifulade — як кіраўнік Саны; | * haifulade — як кіраўнік Саны; | ||
* 8azyl — як кіраўнік Тропіксотры; | * 8azyl — як кіраўнік Тропіксотры; | ||
* [[Удзельнік: | * [[Удзельнік:Annaret|Annaret]] — як кіраўнік ВБК; | ||
* [[Удзельнік:Dzied Baradzied|Dzied_Baradzied_]] — як кіраўнік ВБК; | * [[Удзельнік:Dzied Baradzied|Dzied_Baradzied_]] — як кіраўнік ВБК; | ||
* [[Удзельнік:Alten|Alten_]] — як прадстаўнік НАМУ; | * [[Удзельнік:Alten|Alten_]] — як прадстаўнік НАМУ; | ||
| Радок 80: | Радок 80: | ||
* 8ISKUP — як карэспандэнт НеЧа ЖЭп«U»; | * 8ISKUP — як карэспандэнт НеЧа ЖЭп«U»; | ||
* Schiha — як прадстаўнік Зьнічыі; | * Schiha — як прадстаўнік Зьнічыі; | ||
* [[Удзельнік: | * [[Удзельнік:Mikhald Freiwind|Mikhald_Freiwind]] — як прадстаўнік Змеявіка; | ||
* [[Удзельнік:Cebula|Cebula_zabija]] — як прадстаўніца Кветкамор'я; | * [[Удзельнік:Cebula|Cebula_zabija]] — як прадстаўніца Кветкамор'я; | ||
* [[Удзельнік:Aimion|aimion]] — як прадстаўнік Кадукоў. | * [[Удзельнік:Aimion|aimion]] — як прадстаўнік Кадукоў. | ||
Актуальная версія на 02:33, 25 снежня 2025
Памежны канфлікт Саны і Тропіксотры — тэрытарыяльны канфлікт паміж Санянскай метраполіяй і ейнай калоніяй, Тропіксотрай, што пачаўся ў ноч з 8 на 9 сакавіка 2025 года і працягнуўся з 24 жніўня да 30 жніўня таго ж года.
Гісторыя
Барацьба за незалежнасць
Прадгісторыя
haifulade і 8azyl раней жылі разам і разам разбудоўвалі Сану. Такім чынам былі пабудаваны санянскія катакомбы і іншыя будынкі і закавулкі. Потым, 8azyl знік і haifulade пачаў адзін разбудоўваць Саняскую Імперыю. Такім чынам з’явіліся Каўлун, Трапічная Сана і іншыя месцы. Але час шоў...
Супрацьстаянне
Каб адзяліцца ад метраполіі, Трапічная Сана атрымала новае імя — Тропіксотра.
ДонДжуанская дамова
9 сакавіка адбыўся другі раўнд перамоў у выніку чаго былі складзены ДонДжуанскія дамовы з наступным сэнсам:
За наступны тыдзень [да 16 сакавіка ўключна], на тэрыторыі Трапічнай Саны павінны зьявіцца:
• назва;
• запасы ежы
• асобны склад;
• набор інструмэнтаў;
• трапічныя жыхары.
Узамен, haifulade абяцае ўвесь гэты тыдзень не з'яўляцца на тэрыторыі Трапічнай Саны і пазней, калі усе ўмовы будуць выкананы, прызнаць аўтаномнасць новых тэрыторый.
Вынікі
Акрамя таго, што з-за невядомых прычын 8azyl выканаў толькі 2 з 5 умоў ДонДжуанскай дамовы і, суадносна, не атрымаў аўтаномію, з-за масавага скаплення людзей, значна пашырыўся толькі набіраючая свае абароты другая хваля Біскупскага грыпу. І калі параза пайшла ў масу, усе неяк забыліся на маленькую тэрыторыю, якая хацела стаць самастойнай... Не гледзячы на спробу бунту, 8azyl пазней атрымаў пасаду мясцовага губернатара, што адказвае за ўсходнія трапічныя тэрыторыі, але без аўтаномнасці.
Джунглевы крызіс
Спроба ўбачыць сонца
Другі этап канфлікту пачаўся 24 жніўня 2025 года пасля навіны пра тое, што мап-арт UNIJA Bet, які закрываў неба для Тропіксотры, быў амаль знішчаны. Віннасць за знішчэнне мап-арту публічна ніхто не ўзяў, але як ахоўнікі, так і нападнікі на Тропіксотру ведалі і не вызначалі, што мап-арт падпаліў сам 8azyl. Амаль адразу пасля публікацыі навін, розныя аб'яднанні і паселішчы сервера так ці інакш выказалі сваё меркаванне наконт свабоды і вызнання Тропіксотры.
Маніфестацыі арганізацый і паселішч
НАМу, як прадстаўнік UNIJA Bet, Сана, Мангроўка і Трызьніч не вызнавалі Тропіксотру і прымушалі яе бок выбачыцца перад UNIJA Bet. Сама UNIJA Bet разам з НАМу нават «аб’явіла вайну» бунтарскаму мястэчку, а метраполія абвясціла, што, цытата: «Трапіскатране павінны бачыць сонейка толькі на сьцяге саны». Княства парыжскае працягнула ставіць незалежнасць пад пытанне і лічыць канфлікт неразумным. Кветкамор'е стала першым паселішчам, што ўстала на бок Тропіксотры і наадварот, прызнавала права Тропіксотры на самаздольнасць і абараняла яе перад нападамі іншых бакоў. Нейтральны бок прынялі паселішчы Кадукі і Змеявік, якія ці заклікалі да мірнага вырашэння сітуацыі ці абвяшчалі пра гатоўнасць прыняць бежанцаў.
Абвастрэнне канфлікту
ВБК, у сваю ж чаргу, таксама падтрымлівалі Тропіксотру, але толькі пад сваім кіраўніцтвам. Таму ў той жа дзень абвясцілі пра ўзяцце Тропіксотры пад сваю апеку і скасоўванне любой мясцовай улады. Як было вызначана прадстаўнікамі ВБК, паселішча мае шмат парушэнняў у бяспекі і забеспячэнні, таму не мае права на кіраванне сепаратыстамі. Адначасова з гэтым, пра падтрымку Саны абвясцілі Трызьніч і Мангроўка. У першы дзень канфлікту, перамовы нікога з нікім не адбыліся.
На наступны дзень, невядомым, на той момант, злачынцам быў падарваны першы філіял UNIJA Bet. Некаторыя гульцы думалі, што гэта працяг бунту супраць UNIJA Bet, але апынулася, што гэта прастое супадзенне.
Сапраўдны працяг канфлікт атрымаў тым жа вечарам, калі звычайныя жыхары Тропіксотры, якія стаміліся цярпець голад. пастаянную небяспеку і спрадвечныя палітычныя гульні, выйшлі на пратэст за ўз'яднанне з Санай, але да іх няўдачы, сепаратысткія карнікі жорстка падавілі удзельнікаў мірнага пратэсту, і тыя былі вымушаны адступіць у будынак пасольства Саны, дзе пазней гульцы SnusoviError, Gedimov і nowheregirl_irsk пазней абвясцілі Княства Пісюноў. Сярод гульцоў хадзілі чуткі пра тое, што гэта была спроба ад гульцоў з ВБК падмануць агульны настрой, але нікага працягу гэта гісторыя не атрымала.
Затуханне і крытыка
28 жніўня 2025 года, пасля далучэння да нейтральнага боку Вялікага Вострава, на адзіным канале, што вёў да Тропіксотры, Сана ўвяла ўнутраны кантроль з дасмотрам для жыхароў Тропіксотры. У той жа дзень, Міністэрства Інфраструктуры выканала заказ невядомага заказчыка, які загадаў пракапаць два каналы: з Санянскага заліву ва ўнутраныя воды Саны і Дзедаўска-Ваўхоўскае мора. Пасля гэтага, падзеі ніяк не развіваліся.
Падзея была падвергнута небывалай крытыке з-за актыўнага ўдзелу адміністрацыі ў ёй. Частка гульцоў казала пра надзвычайны кантроль і страту энтузіязму з-за неправамерных і даволі «глупых» забарон, а частка нават называла Адміністрацыю паўнавартасным удзельнікам тых падзей. Менавіта з-за гэтага, некаторыя гульцы нават узялі значны перапынак у гульне.
Удзельнікі
Бакі канфлікту
Барацьба за незалежнасць
- haifulade — як кіраўнік Саны;
- 8azyl — як кіраўнік Трапічнай Саны / Тропіксотры
Джунглевы крызіс
- haifulade — як кіраўнік Саны;
- 8azyl — як кіраўнік Тропіксотры;
- Annaret — як кіраўнік ВБК;
- Dzied_Baradzied_ — як кіраўнік ВБК;
- Alten_ — як прадстаўнік НАМУ;
- endernjysha — як прадстаўнік Трызьнічы;
- SnusoviErorr — як прадстаўнік Мангроўкі;
- Gamandel — як прадстаўнік Н.А.М.у і стваральнік UNIJA Bet.
Пабочныя назіральнікі
Барацьба за незалежнасць
- 8ISKUP — як прадстаўнік Надпячор’я;
- Schiha — як прадстаўнік Трызьнічы;
- iryskanotfound — як прадстаўніца Хельстуборга.
Джунглевы крызіс
- 8ISKUP — як карэспандэнт НеЧа ЖЭп«U»;
- Schiha — як прадстаўнік Зьнічыі;
- Mikhald_Freiwind — як прадстаўнік Змеявіка;
- Cebula_zabija — як прадстаўніца Кветкамор'я;
- aimion — як прадстаўнік Кадукоў.
Цікавыя факты
- Падчас Джунгліевага крызісу, з’явіўся выпадковы трыпціх мап-артаў UNIJA Bet з-за розных памераў ягонага разбурэння;
- Саму назву здарэнню, джунгліевы крызіс, даў гулец Annaret;
- Пасля Джунгліевага крызісу, 26 жніўня 2025 года, тэрыторыя Княства Парыжскага была перадана пад кіраўніцтва Gamandel. Толькі 17 лістапада 2025 года улада была вернута.
