Удзельнік:Dzied Baradzied

З пляцоўкі База ведаў UNIJA

Дзед-Барадзед на полі ў Дзедаўцы-Барадзедаўцы

Dzied_Baradzied_ (Таксама вядомы як Дзед альбо Дзедушка) — адзін зь гульцоў сэрверу UNІJA, звычайны Мяшчанін. Упершыню далучыўся да сэрверу 29 верасьня 2023 году, пабачыўшы ў тыктоцы папулярнае відэа з шыльдамі.

Гісторыя

Часы Другога і Другога з паловай сэзону

Dzied_Baradzied_ упершыню далучыўся да сэрверу UNІJA 29 верасьня 2023 году. Там яго сустрэлі каля трох гульцоў уключна зь Astolfik777, які адразу прапанаваў Dzied_Baradzied_ усталяваць Plasmo Voice, пасьля чаго апошні выйшаў і больш не вяртаўся ў гэты дзень. На наступны дзень увечары 30 верасня, прачытаўшы правілы і знайшоўшы на мапе сабе месца для базы Dzied_Baradzied_ далучыўся да сэрверу зноў, пасля чаго паплыў на месца будучай Дзедаўкі-Барадзедаўкі. Дзе нечакана стаў удзельнікам мерапрыемства Станаўленне Дзедаўкі-Барадзедаўкі, падчас якога на некаторы час атрымаў статус Канцлер, была заснаваная Дзедаўка-Барадзедаўка, у якой акрамя Dzied_Baradzied_ жыў ажно да бану падчас Другога Сходу Унія Alies BialiaUrub. У выніку Dzied_Baradzied_ на свой першы фактычны дзень гульні атрымаў статус Мяшчаніна і стаў жыхаром нова-створанага не зарэгістраванага паселішча. У наступныя месяцы Dzied_Baradzied_ адтэрафармаваў тэрыторыю выспы на якой знаходзіцца Дзедаўка-Барадзедаўка, пабудаваў палац Рэйтанаў, пчалярню і карабель, узкапаў і засеяў поле, адрамантаваў партал ў Нэдар і запачаткаваў будоўлю Дзедаўка-Барадзедаўскага даўгабуду. Удзельнічаў у большасьці падзей пачынаючы з канца другога і пачаткам другога з паловай сэзона.

Часы трэцяга сэзону

Ад пачатку трэцяга сэзону Dzied_Baradzied_ пачаў актыўна гуляць на UNIJA demo разам з Partyzan_1180, зь якім ён пазнаёміўся пад канец другога з паловай сэзону. Там яны пабудавалі New Dziedaŭku і утварылі Саюз Бяз Назвы. Удзельнічаў у абароне UNIJA Demo.

Адносіны

Dzied_Baradzied_ ня мае воргаў на сэрверы і не збіраецца іх заводзіць.

Цікавыя факты

  • Dzied_Baradzied_-у ніколі не праводзілі экскурсіі па сэрверу UNІJA.
  • Dzied_Baradzied_ атрымаў статус Мяшчанін у свой першы фактычны дзень гульні на сэрверы і ў той жа дзень некаторы час быў Канцлерам.
Канцлер Дзед-Барадзед падчас Станаўленьня Дзедаўкі-Барадзедаўкі
  • Калі Dzied_Baradzied_ далучыўся да сэрверу 30 верасьня, то ён спужаўшыся правілаў сэрверу пару дзён думаў што ўсе фермы прыватныя і на іх нельга хадзіць.
Файлы cookie дазваляюць гэтаму сайту працаваць. Выкарыстоўваючы яго, вы пагаджаецеся з выкарыстаньнем файлаў cookie.