Майнкрафт. Кіно: Розніца паміж версіямі

З пляцоўкі База ведаў UNIJA

Пераклад: Выпраўлена памылка
Тэгі: mobile web edit mobile edit advanced mobile edit
Спасылкі: Дададзена спасылка
Тэгі: mobile web edit mobile edit advanced mobile edit
Радок 30: Радок 30:


=Спасылкі=
=Спасылкі=
https://kaviarnia.com — студыя агучкі<br>
https://www.kaviarnia.com — студыя агучкі<br>
https://www.unija.by — першы беларускамоўны сервер
https://www.unija.by — першы беларускамоўны сервер<br>
https://www.movie.unija.by — інфармацыйная старонка пра фільм

Версія ад 09:09, 30 сакавіка 2024

Гэта артыкул пра фільм Minecraft. Калі вы шукаеце артыкул пра гульню, глядзіце Minecraft (гульня)

Minecraft — будучы Фільм прыгод ад кампаній Legendary Pictures і Vertigo Entertainment пры супрацоўніцтве з Mojang Studios. Рэжысёрам з'яўляецца Джарэд Хесс. Сцэнарысты праекту — Крыс Боўман і Хуббель Палмер.

Сюжэт

Дзяўчынка-падлетак і незвычайная група шукальнікаў прыгод павінны выратаваць свет ад Эндар-цмока

Акторы

  • Джэк Блэк як Стыв;
  • Джэйсан Мамоа;
  • Даніель Брукс як Дон;
  • Себасц'ян Юджын Хансен як Генры;
  • Эмма Маерс;
  • Джэніфер Кулідж;
  • Кейт МкКінан;
  • Джамэйн Клемент;
  • і іншыя.

Вытворчасць

Распрацоўка

Яшчэ ў 2012 годзе, Mojang атрымлівала прапановы і ідэі розных шоу і серыялаў, заснаваных на гульні ад Галівудскіх прадзюсараў. Але, Mojang адмаўляліся з словамі "пакуль не прыйдзе добрая ідэя". У лютым 2014 года, адбылася няўдалая спроба пачаць збор грошай на фанацкі праект, але сам Маркус Персан папрасіў адмяніць збор, з-за адсутнасці ліцэнзіі на камерцыйную дзейнасць. У той жа месяц было абвешчана, што Mojang пачала супрацоўніцтва з Warner Bros. Pictures для распрацоўкі афіцыйнага Minecraft фільма. У кастрычніку таго ж года, кампанія Mojang заявіла пра пачатак распрацоўкі буйнабюджэтнага фільму выхад якога быў намечаны не раней за 2018 год. У 2016, на раняй стадыя распрацоўкі фільма, было абвешчана, што фільм выйдзе 24 мая 2019 года

У студзені 2019 года, Пітэр Салет замяніў на рэжысёрскім крэслы Роб МкЭлхенэй з ягонай канцэпцыяй "фільма, заснаванага на гульні з адкрытым светам". У красавіку 2019, Warner Bros. заявілі пра перанос фільма на 4 сакавіка 2022 года. У кастрычніку 2020 года, Warner Bros. заявіла, што з-за пандэміі Кавід-19, рэліз можа быць адкладзены і дата рэлізу была выдалена.

У красавіку 2023 года было пацверджана, што фільм будзе з жывымі акторамі, а рэліз адбудзецца 4 красавіка 2025.

З'ёмкі

З'ёмкі фільма павінны былі пачацца 7 жніўня 2023 года, але з-за забастоўкі актораў і сцэнарыстаў, з'ёмкі былі адкладзены і пачаліся толькі у студзені 2024 года.

Рэліз і адзнакі

Рэліз намечаны на 4 красавіка 2025 года. У сакавіку 2024 года, Джэк Блэк заявіў у інтэрв'ю выданню Gamesradar, што фільм Minecraft заслугоўвае Оскар.

Пераклад

Беларускамоўная версія фільма была створана пры супрацоўніцтве каманд UNIJA і Kaviarnia. Анонс збору грошай на пераклад адбыўся 4 красавіка 2024 года, за год да даты выхаду.

Спасылкі

https://www.kaviarnia.com — студыя агучкі
https://www.unija.by — першы беларускамоўны сервер
https://www.movie.unija.by — інфармацыйная старонка пра фільм

Файлы cookie дазваляюць гэтаму сайту працаваць. Выкарыстоўваючы яго, вы пагаджаецеся з выкарыстаньнем файлаў cookie.