Фермы
Ферма — механізм ці канструкцыя, што дапамагае хутка ці ў большых аб’ёмах здабываць пэўныя рэсурсы. На серверы існуюць як уласныя, так і агульныя фермы рэсурсаў. Для карыстання ўласнай фермай, варта спачатку спытаць дазвол ейнага ўладара, бо вы можаце як парушыць правілы, так і зламаць механізм ейнай працы. Вы можаце карыстацца агульнымі фермамі без дазволу пэўнага гульца, але ўсё яшчэ не можаце наладжваць ці змяняць механізм працы без пэўнага разумення ягонай структуры.
Заўвагі
Варта адзначыць, што некаторыя механізмы на серверы з’яўляюцца забароненымі — ім увогуле няма месца на серверы. Напрыклад, дзюп сыпучых блокаў (пяскі, жвір, кавадлы і падобнае) заменены сервернымі аналагамі — фермай пяскоў каля Саны і фермай Жалеза каля Фунгустаўна суадносна. Да забароненых напрыклад, адносяцца дзюп-машыны рэек/дыванаў і ўсе фермы дзе выкарыстоўваюцца аўтаматычныя прагрузчыкі чанкаў. Гэта абмежаванне не датычыцца ферм, якія будуюцца на некалькі вымярэнняў — тэлепартацыя рэсурсаў і/ці мобаў дазволена да таго часу, пакуль гэта не прагружаецца аўтаматычна. Але ходзяць чуткі, што некаторыя «забароненыя» механізмы існуюць толькі ў адным экзэмлпяры на серверы і іх каардынаты трымаюцца ў сакрэце...
Пералік фермаў
Ніжэй пералічаны агульнадаступныя фермы:
- Аўтапечка (1882, 7928);
- Наступовы дапаможнік (-883, -303);
- Наступовы дапаможнік 2 (-764; -442);
- Поле Сайрэнсонг (-7, 215, як вялізнае месца бясплатнай ежы і насення);
- Ферма ведзьмаў (-908, -381);
- Ферма відар-шкілетаў (2718, 5685, ферма цалкам у Нэдары);
- Ферма дрэва і коснай мукі ад Jahorak і Alten_ (-7644, -71);
- Ферма золата (1428, 250, сама ферма на даху Нэдара — 210, 30);
- Ферма жалеза (1881, 8025);
- Ферма кактусаў (3820, -2454);
- Ферма кветак (370, 1617);
- Ферма камення (2419, -244);
- Ферма полымняў (7731, 4468, сама ферма ў Нэдары — 950, 560);
- Ферма пяскоў (4064, -2317);
- Ферма татэмаў ад Dzied_Baradzied_ (-1117, -24);
- Ферма трыснёгу (3822, -2433);
- Ферма ўсіх мобаў (-354, -1539);
- Ферма фарбавальнікаў (1424, -720).
Цікавыя факты
- Наступовы дапаможнік, наступовы дапаможнік 2, ферма татэмаў ад Dzied_Baradzied_, ферма дрэва і коснай мукі ад Jahorak і Alten_, ферма відар-шкілетаў і ферма кветак, хоць і з’яўляюцца агульнымі фермамі, але не ўключаны ў афіцыйны спіс;
- Наступовы дапаможнік першапачаткова будаваўся не для здабычы татэмаў. Гэта быў пункт дзе гульцы да абнаўлення 1.21 маглі скінуць эфект Прадвесце нападу (былы Знак бяды), каб не закрануць сваіх вяскоўцаў, а татэмы былі толькі прыемным бонусам;
- Наступовы дапаможнік 2 і Ферма татэмаў ад Dzied_Baradzied_, па супадзенню, былі «адкрыты» ў адзін дзень — 20 верасня 2025 года;
- Ферма пяскоў была створана як замена «ванільнаму» метаду прамысловай здабычы пяску, праз дзюп з дапамогай парталаў у Край, бо ён забаронены на серверы, а адзінае, на той момант, пустыннае паселішча вельмі шанавала свае пяскі;
- Варта памятаць, што рэчы на агульных фермах — агульныя. Таму не пакідайце надоўга там свае рэчы, калі не хаціце, каб яны зніклі ці падпісвайце іх, каб было зразумела дзе чыё;
- Поле Сайрэнсонг раней было ўласнай тэрыторыяй гульца, нік якога не захаваўся. Падчас ягонага сыходу з сервера, гулец абвясціў, што кожны можа карыстацца як ягонымі рэсурсамі, так і полем;
- Нягледзячы на наяўнасць сцягаў поля, назва таксама згубілася ў гісторыі, бо традыцыя пераназываць сцягі ў гонар назвы тэрыторыі ўзнікла толькі летам-восенню 2024 года. Раней гульцы звалі тыя мясціны «Вялікае поле», «Пшанічнае поле» ці «Спаўнаўскае поле». Назва «Поле Сайрэнсонг» публічна з’явілася падчас анонсу пасадкі там азімых культур, што адбылася 5 верасня 2025 года.
