UNIJA Bet

З пляцоўкі База ведаў UNIJA

Версія ад 15:05, 14 верасня 2025, аўтар Owlic (размовы | уклад) (дадаў спасылкі і выправіў памылку)

ТАА «UNIJA Bet» (таксама вядомае як UNIJA Dep, UNIJA Bet) — арганізацыя, якая кіруе самым буйным азартным бізнэсам на серверы.

Гісторыя

Заснаванне

Пра стварэнне ТАА «UNIJA Bet» было афіцыйна абвешчана 22 лютага 2025 года, хаця першыя згадкі былі яшчэ за пару дзён, 17 лютага.

Агрэсіўная рэклама

Пашырэнне

11 ліпеня 2025, праз Незалежны Часопіс, было абвешчана пра адкрыццё другога філіяла арганізацыі. Ёй стаў зенітарскі філіял з дадатковай гульнёй на смарагдавыя блокі і нэдарытавыя зліткі.

Сцяг UNIJA Bet, што быў зроблены падчас пашырэння

Суд паміж ТАА і ўладай Мэйнарцеўска

Першы філіял на тэрыторыі Мэйнарцеўска быў выбухнуты невядомымі 25 жніўня 2025 года. Пасля абвяшчэня навіны ІА «Папер Co.», аператыўная група НАМу, актыўна супрацоўнічая з ТАА у часы другога канфлікту Тропіксотры і Саны, пачала сваё даследаванне. Даведаўшыся пра спіс падазроных асоб, быў запрошаны асобны дэтэктыў, які пацвердзіў — за выбухам стаяў сам кіраўнік Майнарцеўска, гулец MainArti. Жадаючы справядлівасці, быў абвешчаны намер правядзення сервернага суду.

Суд паміж двумя бакамі адбыўся 31 жніўня 2025 года. Ягоным вынікам стаў перабудаваны ў Яйке Акіма першы філіял 10 верасня таго ж года і фінансавая кампенасцыя ў неназваным памеры.

Цікавыя факты

  • UNIJA Bet — не першы азартны праект ці праект ставак на штосьці. Першай азартнай гульнёй быў Трызьніцкі покер, а першым праектам ставак былі Dwarf-Bet падчас правядзення Змеявіцкага PVP-турніру і як Новапалускага казіно;
  • Сцяг UNIJA Bet быў зроблены ў колерах першага варыянта першага філіяла.

Галерэя

Файлы cookie дазваляюць гэтаму сайту працаваць. Выкарыстоўваючы яго, вы пагаджаецеся з выкарыстаньнем файлаў cookie.