Удзельнік:Owlic
З пляцоўкі База ведаў UNIJA
Owlic_ (Оўлік ці проста Савелій; раней – savelypilot ) — адзін з гульцоў серверу UNIJA. Заснавальнік і кіраўнік Оўлібурга і Прэзідэнт САТ. З моманту заснавання Оўлібурга жыве там.
Гісторыя
Часы першага сезона
Гулец Owlic_ не прысутнічаў на серверы падчас першага сезона.
Часы паўтарачнага сезона
Гулец Owlic_ не прысутнічаў на серверы падчас паўтарачнага сезона.
Часы другога сезона
1 кастрычніка 2023 года каля 20:58 ўпершыню зайшоў на сервер. На наступны дзень заснаваў мястэчка Савельева (цяпер Оўлібург).
Часы другога з паловай сезона
23 снежня 2023 пакідае сервер і пераходзіць на UNIJA demo з-за немагчымасці перайсці на ліцэнзійную версію гульні.
Пасля закрыцця UNIJA demo знікае амаль на 3 месяцы, але 22 сакавіка 2024 купляе ліцэнзію і пачынае гуляць на серверы з новым нікам – Owlic_.
Дзейнасць
- Заснавальнік і кіраўнік мястэчка Оўлібург.
- Працуе ў будаўнічай кампаніі гульца Astolfik777 і таксама мае свой пакой ў офісе гэтай кампаніі ў Цмокава.
- Асноўны будаўнік у Оўлібурзе. Менавіта ён пабудаваў большасць будынкаў у гэтым горадзе.
Адносіны
Арганізацыі
Цікавыя факты
- Меў сваю краму ў Коласава, дзе прадаваў розныя рэчы, якія знаходзіў у Эндзе. Пасля сыходу гульца з Уніі крама больш не існуе, а ў канцы сакавіка 2024, ужо пасля набыцця гульцом ліцэнзіі, ўсе рэсурсы крамы былі выкуплены Cebula_zabija.
- Нік яго Xbox акаунта – SavelyPilot.
- Праславіўся з-за спрэчкі з Вайтам наконт 15 шалкераў дыярыту.
- Лічыць, што лепшая ідэалогія для Ўніі – сацыял-дэмакратызм.