Вайна за Ботава
Вайна за Ботава — «узброены» канфлікт, які адбыўся паміж Кветкамор’ем і Аб’яднаным Зьнічыцкім Княствам з 10 лістападу 2024 года па 7 снежня 2024 года.
Гісторыя
Прадпасылкі
Ідэя захопу Ботава, як рэсурснага прыдатку, з’явілася яшчэ ў часы калі Ботава было проста закінутай тэрыторыяй, а князем Зьнічыі быў Akim_litvin. У тыя часы, гэта разглядаўся як адзін з шляхоў пашырэння свайго ўплыву і здабычы рэсурсаў так неабходных для актыўнай будоўлі.
Пасля пэўнага часу, Ботава стала ўласнай тэрыторыяй Cebula_zabija, а Akim_litvin адыйшоў ад спраў і прызначыў сваім рэгентам, а потым і другім князем, Schiha. Але ідэя, як жарт, узнікла на першым сходзе канцылярыі. Новы князь паабяцаў разглядзець такую ідэю і потым, у той жа дзень, абвясціў пра вайну за Ботава супраць Кветкамор’я. Тым жа вечарам, амаль ноччу з 10 на 11 лістапада, ботаўскія партызаны нанеслі першы ўдар і сваімі войскамі шкібідзі-туалетаў захапілі Трызьніч.
Актыўная фаза
Сканчэнне
Уплыў
Акрамя намінальных вынікаў па заключэнню міру, Вайна за Ботава паказала некампетэнтнасць кіраўніцтва Аб’яднанай Зьнічыі і яе немагчымасць утрымаць былы палітычны ўклад. Пасля фактычнага заключэння міру толькі пасля ўльтыматуму Канцылярыі і ейнага роспуску, палітычнае жыццё так і не было адроджана, а зімовыя выбары не адбыліся. Менавіта жаданне зрабіць штосьці і нязгода з рашэннямі, што прывялі да заняпаду, далі пачатак трохмесячным рэформам.
