Мурашайнік
Мурашайнік (таксама вядомы як паселішча ферм, AFK фермы ці горад ферм) — былое паселішча, цяпер жа — тэрыторыя Кветкамор’я. Размяшчаецца на каардынатах -46, -1755.
Гісторыя
Пад уладарствам hamstaMage
Заснавана не пазней за люты 2023 года. Пра часы ўладарства заснавальніка hamstaMage амаль нічога не вядома, бо ён быў даволі скрытным у адносінах з іншымі гульцамі. Вядома толькі адно — усё паселішча было спраектавана так, каб у стоячы ў адным месцы прагружаць усе фермы. Акрамя ферм жалезу, курыц, воўны, касцяной мукі, лавы і ягад, што былі на «першым» паверсе, на «другім» былі буйны трэйдхол і ферма вяскоўцаў.

Авалонскія часы
Мурашайнік атрымаў сваю новую назву пасля захопу Авалонам у адну з апошніх грыф-пятніц 12 мая 2023 года. Быў сёгунатам пад кіраўніцтвам 8ISKUP. Пад яго кіраўніцтвам распрацоўваўся рэдызайн усіх шляхоў: пешых, на тэрыторыі паселішча; нэдарскіх, Мурашайнік быў падключаны да нэдарскага шляху і чыгуначных, перабудаваўшы вакзал і чыгуначны шлях. Але сёгунства было адклікана з-за адсутнасці дзейнасці і ўсе праекты не былі даведзены да канца. Пасля гэтага, Мурашайнік атрымліваў маленькія змены, але так кардынальна і не паўстаў.
Пасля страты Авалонам статусу паселішча — уласная тэрыторыя Schiha.

Кветкаморскія часы
Пасля абвяшчэння Кветкамор’я — адна з дальніх зямель паселішча.
Геаграфія
Стыль забудовы
Насельніцтва
Цікавыя факты
- Мурашайнік у часы ўладарства hamstaMage не меў дакладнай сімволікі, хаця меў больш за 6 сцягаў на сваёй тэрыторыі;
- Адзін з іх цалкам паўтараў сімволіку Паўночнага Замка, але з іншым сэнсам;
- Нік першага ўладара змаглі аднавіць па ягоанй інструкцыі як карыстацца фермай касцяной мукі.
