Фермы

З пляцоўкі База ведаў UNIJA
Гэта артыкул пра фермы сервера UNIJA. Актуальны спіс вы можаце знайсці у праграме. Калі вы шукаеце артыкул пра паселішчы, глядзіце Паселішчы і Месты.

Ферма — механізм ці канструкцыя, што дапамагае хутка ці ў большых аб’ёмах здабываць пэўныя рэсурсы. На серверы існуюць як уласныя, так і агульныя фермы рэсурсаў. Для карыстання ўласнай фермай, варта спачатку спытаць дазвол ейнага ўладара, бо вы можаце як парушыць правілы, так і зламаць механізм ейнай працы. Вы можаце карыстацца агульнымі фермамі без дазволу пэўнага гульца, але ўсё яшчэ не можаце наладжваць ці змяняць механізм працы без пэўнага разумення ягонай структуры.

Пералік фермаў

Ніжэй пералічаны агульнадаступныя фермы:

  1. Аўтапечка (1882, 7928);
  2. Наступовы дапаможнік (-883, -303);
  3. Ферма ведзьмаў (-908, -381);
  4. Ферма золата (1428, 250, сама ферма ў Нэдары);
  5. Ферма жалеза (1881, 8025);
  6. Ферма кактусаў (3820, -2454);
  7. Ферма камення (2419, -244);
  8. Ферма полымняў (7731, 4468, сама ферма ў Нэдары);
  9. Ферма пяскоў (4064, -2317);
  10. Ферма трыснёгу (3822, -2433);
  11. Ферма ўсіх мобаў (-354, -1539);
  12. Ферма фарбавальнікаў (1424, -720).

Цікавыя факты

  • Наступовы дапаможнік, хоць і з’яўляецца агульнай фермай, але не ўключаны ў афіцыйны спіс;
    • Таксама, наступовы дапаможнік першапачаткова будаваўся не для здабычы татэмаў. Гэта быў пункт дзе гульцы да абнаўлення 1.21 маглі скінуць эфект Прадвесце нападу (былы Знак бяды), каб не закрануць сваіх вяскоўцаў, а татэмы былі толькі прыменым бонусам;
  • Ферма пяскоў была створана як замена «ванільнаму» метаду прамысловай здабычы пяску, праз дзюп з дапамогай парталаў у Край, бо ён быў забаронены на серверы, а адзінае на той момант пустыннае паселішча вельмі шанавала свае пяскі;
  • Варта памятаць, што рэчы на агульных фермах — агульныя. Таму не пакідайце надоўга там свае рэчы, калі не хаціце, каб яны зніклі ці [[Спіс каманд для гульцоў#[Мяшчанін]|падпісвайце]] іх ,каб было зразумела дзе ваша, а дзе не.

Галерэя

Файлы cookie дазваляюць гэтаму сайту працаваць. Выкарыстоўваючы яго, вы пагаджаецеся з выкарыстаньнем файлаў cookie.