Фермы

З пляцоўкі База ведаў UNIJA
Гэта артыкул пра фермы сервера UNIJA. Актуальны спіс вы можаце знайсці у праграме. Калі вы шукаеце артыкул пра паселішчы, глядзіце Паселішчы і Месты.

Ферма — механізм ці канструкцыя, што дапамагае хутка ці ў большых аб’ёмах здабываць пэўныя рэсурсы. На серверы існуюць як уласныя, так і агульныя фермы рэсурсаў. Для карыстання ўласнай фермай, варта спачатку спытаць дазвол ейнага ўладара, бо вы можаце як парушыць правілы, так і зламаць механізм ейнай працы. Вы можаце карыстацца агульнымі фермамі без дазволу пэўнага гульца, але ўсё яшчэ не можаце наладжваць ці змяняць механізм працы без пэўнага разумення ягонай структуры.

Заўвагі

Варта адзначыць, што некаторыя механізмы на серверы з’яўляюцца забароненымі. Напрыклад, дзюп сыпучых блокаў (пяскі, жвір, кавадлы і падобнае) заменены сервернымі аналагамі — фермай пяскоў каля Саны і фермай Жалеза каля Фунгустаўна суадносна. Некаторым механізмам — увогуле няма месца на серверы. Да іх, напрыклад, адносяцца дзюп-машыны рэек/дыванаў і ўсе фермы дзе выкарыстоўваюцца аўтаматычныя прагрузчыкі чанкаў. Гэта абмежаванне не датычыцца ферм, якія будуюцца на некалькі вымярэнняў — тэлепартацыя рэсурсаў і/ці мобаў дазволена да таго часу, пакуль гэта не прагружаецца аўтаматычна. Ходзяць чуткі, што некаторыя «забароненыя» механізмы існуюць толькі ў адным экзэмлпяры на серверы, але іх каардынаты трымаюцца ў сакрэце...

Пералік фермаў

Ніжэй пералічаны агульнадаступныя фермы:

  1. Аўтапечка (1882, 7928);
  2. Наступовы дапаможнік (-883, -303);
  3. Поле Сайрэнсонг (-7, 215, як вялізнае месца бясплатнай ежы і насення);
  4. Ферма ведзьмаў (-908, -381);
  5. Ферма відар-шкілетаў (2718, 5685, ферма цалкам у Нэдары);
  6. Ферма золата (1428, 250, сама ферма на даху Нэдара — 210, 30);
  7. Ферма жалеза (1881, 8025);
  8. Ферма кактусаў (3820, -2454);
  9. Ферма камення (2419, -244);
  10. Ферма полымняў (7731, 4468, сама ферма ў Нэдары — 950, 560);
  11. Ферма пяскоў (4064, -2317);
  12. Ферма трыснёгу (3822, -2433);
  13. Ферма ўсіх мобаў (-354, -1539);
  14. Ферма фарбавальнікаў (1424, -720).

Цікавыя факты

  • Наступовы дапаможнік і ферма відар-шкілетаў, хоць і з’яўляюцца агульнымі фермамі, але не ўключаны ў афіцыйны спіс;
    • Наступовы дапаможнік першапачаткова будаваўся не для здабычы татэмаў. Гэта быў пункт дзе гульцы да абнаўлення 1.21 маглі скінуць эфект Прадвесце нападу (былы Знак бяды), каб не закрануць сваіх вяскоўцаў, а татэмы былі толькі прыемным бонусам;
  • Ферма пяскоў была створана як замена «ванільнаму» метаду прамысловай здабычы пяску, праз дзюп з дапамогай парталаў у Край, бо ён забаронены на серверы, а адзінае, на той момант, пустыннае паселішча вельмі шанавала свае пяскі;
  • Варта памятаць, што рэчы на агульных фермах — агульныя. Таму не пакідайце надоўга там свае рэчы, калі не хаціце, каб яны зніклі ці падпісвайце іх, каб было зразумела дзе чыё;
  • Поле Сайрэнсонг раней было ўласнай тэрыторыяй гульца, нік якога не захаваўся. Падчас ягонага сыходу з сервера, гулец абвясціў, што кожны можа карыстацца як ягонымі рэсурсамі, так і полем;
    • Нягледзячы на наяўнасць сцягаў поля, назва таксама згубілася ў гісторыі, бо традыцыя пераназываць сцягі ў гонар назвы тэрыторыі ўзнікла толькі летам-восенню 2024 года. Раней гульцы звалі тыя мясціны «Вялікае поле», «Пшанічнае поле» ці «Спаўнаўскае поле». Назва «Поле Сайрэнсонг» публічна з’явілася падчас анонсу пасадкі там азімых культур, што адбылася 5 верасня 2025 года.

Галерэя

Файлы cookie дазваляюць гэтаму сайту працаваць. Выкарыстоўваючы яго, вы пагаджаецеся з выкарыстаньнем файлаў cookie.