Катакомбы Саны

Катакомбы Саны — структура пад паверхняй Саны, утвораная шляхам падземнай здабычы пяшчаніку гульцом haifulade, а пазьней аздобленай. Разбудавана з мэтай стварыць бэкрумс.
Апісаньне
Катакомбы знаходзяцца пад усёй паверхняй Саны і выходзяць за яе межы. Маюць некалькі ўзроўняў -- пры паверхні маюць стандартовы праход 3х3 блокі, частка мае пракладзеныя рэйкі Мясцовых Лініяў Саны. Аздабленьне прысутнічае, але толькі ў цэнтральных частках. З глыбінёй складанасьць структуры павялічваецца, памеры пакояў і галерэяў растуць, афармленьне багатае ў стылях Саны.
Уваходы раскіданыя па ўсяму мясьцечку, у тым у Батанічным Саду, на Пекляной плошчы і пад Палацам. Выхады трэба пашукаць самаму.
Гісторыя
Падзямельле разбудоўваецца адначасова з Санай -- ад самога пачатку яны служылі месцам здабычы асноўнага будаўнічага матэрыялу гораду -- пяшчаніку. Пазьней дадаліся службовыя тунелі для падземнай сувязі мясьцечка, і пракладзены пуці чыгункі.
Ад часу будовы Цэнтральнага Вакзалу, які было прынята зрабіць у Какакомбах, інвэстыцыі значна павялічылася, што адкрыла новую эпоху -- Катакомбы пачалі пераўтварацца ў падземны палац. З часам ён стаў настолькі вялікі, што дазволіла яго ахарактэрызаваць як бэкрумс.
Станам на канец 2025 году працягваюцца хвалі будоўлі, у тым паўстаюць новыя пакоі і галерэі.
Цікавыя факты
- Катакомбы -- неад'емная частка Саны, якія існуюць толькі разам. і з агульным кантэкстам;
- Зьяўляюцца лабірынтам -- ня кожны можа знайсьці адтуль выхад, а хто можа, то знаходзіць не адразу.
- Калісьці партал Нэдарскага Хайперлупа знаходзіўся ў глыбіні катакомбаў -- haifulade не хацеў каб жыцьцё здавалася мёдам;
- У Катакомбах некамфартова, пуста, амаль стэрыльна і зблытана;
- Пад зямлёй ня бачна калі ноч, але лешыя падкажуць;
- Будаўнікі ўжо самі не памятуюць што там дзе і таксама баяцца там ходзіць.
