Архітэктура Саны
Архітэктура Саны — стыль забудовы, распрацваны гульцом haifulade для мясьцечка Сана і злучаных пабудоў.
Опіс
Стыль уяўляе сабой камбінацыю розных тыпаў пяшчаніку, дрывяніны і расьлінаў у гаршочках, на падставе некалькіх распрацаваных элемэнтаў -- сьцен, калоннаў, пілястраў, карнізаў і іншых выступаў, якія чаргуюцца ў розных будынках для стварэньня разнастайнага асяродзьдзя кожнай вуліцы Саны.
Будынкі ў сваю чаргу маюць маштаб натуральных структур Minecraft, Дэкор знаходзіцца толькі з баку вуліцы. Рэшта сьценаў голая і разьлічана на будову іншых будынкаў “устык”, што дазваляе сфармаваць камэрнасьць вуліцаў.
Гісторыя
Стаўленьне стылю адбывалася на працягу шмат гадоў, пад час якіх усталяваўся прынцыпы, маштаб і матэрыялы, якія склалі грунт сучаснай архітэктуры Саны.
Натуральнае разьвіцьцё стылю назіраецца на ўсім працягу будовы Саны, якая праз доўгі час пашыраецца і перабудоўваецца, фармуя культурныя пласты і дазваляючая асобна іх вызначыць.
Забудова Саны
Характар забудовы заснаваны на пашырэньні вёскі жыхароў, запаўненьню пустых месцаў і пашырэньнямі мяжоў гораду. У дадзены момант сфармаваліся некалькі эвалюцыйных відаў стылю:
Забудова Старога гораду: Архітэктура простая, стыль вельмі падобны на натуральныя вёскі ў гульне
Рэнесансавае пашырэньне: Ускладненьне стылю, даданьне карнізаў і пілястраў, больш дэталяў. Пік багацьця архітэктуры, паўстаньне знакавых помнікаў
Сучасны стыль: Новы пэрыёд, які характарызуецца спрашчэньнем стылю і новымі формамі
Архітэктура Саны ў іншых паселішчах
Прыклады Архітэктуры Саны таксама існуюць і ў іншых месцах сэрвэру Unija, у тым на спаўне, Авалоне, Надпячор'і, у Паўночнай пустыні, Мангроўцы, Ботава і іншых.
Цікавыя факты
- Будынкі часта маюць дэкор толькі з аднаго баку — фасаду. Рэшта сьцен зазвычай выканана са звычайнага пяшчаніку
- Выбар матэрыялаў стылю абгрунтаваны прастатой здабычы пяшчаніку
- Прымяняюцца засады фізыкі — элемэнты маюць падпоры, а лёгкія матэрыялы, як дрэва, знаходзяцца вышэй цяжкіх