Акупацыя Эўропаля

З пляцоўкі База ведаў UNIJA

Акупацыя Эўропаля — шэраг падзей, якія адбыліся пасля таго, як Эўропаль абвясціў аб сваёй незалежнасці 20.07.2024.

Дата: 20.07.2024 — 24.07.2024

Месцы: Эўропаль, Зенiтарыя
Стан: скончана

Сілы бакоў
Вайсковы кантэнгент ВБК Партызаны Эўропаля
Кіраўнікі ВБК Партызане Эўропаля
Асобныя вынікі
  • Вайсковы кантынгент выведзены;
  • Зенітарыя не атрымлівае Эўропаль пад уладарства.
  • Партызаны змаглі адстаяць незалежнасць горада;
  • На месцы крупнага выбуху, быў пабудаваны храм Нерыянства.

Гісторыя

Пачатак падзей

Акупацыя пачалася з уводам вайсковага кантынгенту Зенітарыі, якія прыйшлі, па іх заявах, каб стрымаць марадзёрства, рабаванні і забойствы у Эўропалі пасля абвяшчэння незалежнасці 20.07.2024. Але наколькі паведамляюць гульцы, якія мелі там хаты ці цесна сябравалі з былымі жыхарамі, усе скарбы паселішча былі аператыўна вывезены ў сяброўскія паселішчы і месцы. Пасля з'яўлення чутак пра "нешта дзіўнае" у Эўропалі, пан Газетчык адправіўся на месца, каб даведацца апошнія навіны. Прыбыўшы на месца, пан Газетчык падвергся нападу і падарваўся на закладзенай міне, якая была замаскіравана пад звычайную плітку.

Версія Зенітарыі і ВБК

Па паведамленні генеральнага камісара, апублікаваным праз НеЧа ЖЭп«U», можна зразумець версію самой Зенітарыі і ўсяго ВБК:

Дарагія мае Таварышы, паплечнікі, сябры. Сёння нягледзячы на цяжкія бяды з якімі спаткаліся нашы войскі і звычайныя жыхары Эўропалю. Мы сабраліся тут, каб прадэманстраваць сьвету нашу непахісную ўпэўненасьць у перамозе. Я не ведаю колькі сотняў людзей, слухаюць мяне зараз па радыё ў дому ці на фронце, але я звяртаюся з глыбінь свайго сэрца каб закрануць глыбіні вашых сэрцаў. Усе вы ўжо ведаеце, што ў асобе Эўропальскай тэррарыстычнай ўлады мы маем справу з пякельнай палітычнай д'ябальшынай, якая прынцыпова не прызнае нормаў, якія вызначаюць стаўленне паміж паселішчамі і дзяржавам.І мы больш не можам сядзець склаўшы рукі пакуль звычайныя Эўропальскія жыхары пакутуюць ад партызан анархіі і разрухі. НІХТО з улады Эўропалю не дапамог яе жыхарам падчач таго як самі жа бамбілі свой горад, а цяпер я спытаю вас унійцы, ці тую старонку вы занялі?

Версія Эўропаля

Па версіі заснавальніка Эўропаля, само абвяшчэнне незалежнасці і ўвядзенне "зоны, дзе не дзейнічае закон" — форма пратэсту супраць некаторых правіл серверу, накшталт дагэтуль невыяўленых правіл ПВП-боек і занадта вялікай ролі адміністрацыі ў вырашэнні канфліктаў паміж гульцамі.

Апошні дзень акупацыі

Раніцай 24.07.2024, Зенітарскі ваенны кантынгент зрабіў заяву, што ўвесь вайсковы кантынгент пакіне Эўропаль, калі мясцовае кіраўніцтва выдасць усіх партызан, а само паселішча пяройдзе пад кіраўнітцва і падпарадкаванне Зенітарыі. Партызаны не ўбачылі гэта паведамленне, бо не ўмелі чытаць.

Прыкладна ў той жа час, партызаны падрыхтавалі зброю, якую абяцалі прымяніць каб пазбегнуць поўнай акупацыі і збросілі ў цэнтр паселішча Нерынг-бомбу. Жудасны памер выбуху аб'яднаў абодва бакі і, каб пазбегнуць будучых разбурэнняў (ці, мабыць, іншых Нерынг-бомб), паміж бакамі быў заключаны мір. На месцы самага вялізнага выбуху ў паселішчы быў пабудаваны парк і храм у гонар Нерынгі.

Рэакцыя грамадства

Рэакцыя грамадства на навіны пра акупацыю Эўропаля, які толькі што атрымаў незалежнасць, была выключна негатыўнай. Усе гульцы, якія так ці інакш выказвалі сваё меркаванне і не былі паплечнікамі ВБК, казалі пра тое, што пад выглядам "станаўлення міратворчага рэжыму" адбываецца спроба захапіць горад пад уласнае кіраванне.

Пасля з'яўлення заяў пра магчымасць поўнага пераходу паселішча пад кантроль Зенітарыі, рэакцыя грамадства была таксама негатыўная.

Цікавыя факты

  • Нягледзячы на наяўнасць мін у горадзе, ні адзін з бакоў канфлікта не ўзяў адказнасць за іх устаноўку.
  • Пры акупацыі Эўропаля, першы раз узгадваецца нейкая арганізацыя пад назвай "Аранжавы Тэрор"

Галерэя

Файлы cookie дазваляюць гэтаму сайту працаваць. Выкарыстоўваючы яго, вы пагаджаецеся з выкарыстаньнем файлаў cookie.