Атэлье «C+V»

З пляцоўкі База ведаў UNIJA

Атэлье «C+V» — бізнэс гульца 8ISKUP па дубліраванню шаблонаў для брані і нэдарытавага паляпшэння.

Гісторыя

Ідэя па стварэнню бізнэсу, які заснаваны на капіраванні шаблонаў з'явілася прыкладна падчас абнаўлення сервера да версіі 1.20. 8ISKUP запрасіў свайго сябра, JustTheCatBY, да сумеснай працы пошуку і калекцыяніравання ,калі яны стануць даступнымі шаблонаў. Дакладна невядома праз колькі дзён была атрымана першая "калекцыя" усіх шаблонаў гульені, але дакладна вядома, што двое заснавальнікаў былі першымі, хто гэта зрабіў.

Спачатку, усе заказы рабіліся ў хаце 8ISKUP у Новым Палусе, але потым, з пашырэннем бізнэсу, з'явілася патрэба ў новым пакоі. Новы офіс атэжлье размяціўся, побач з новапалусскім складам і царквой. Гэты пакой ужо маў прыклады выкарыстоўвання шаблонаў, мапарты з выявай і назвай выкарыстанага шаблона, а побач з касай была кніга, як для замоў, так і азнакамлення з умовамі карыстання. У тым жа пакоі былі яшчэ і функцыянальныя блокі, якія дапамагалі накласці толькі што набыты шаблон. Пасля некаторай крытыкі пакупнікоў аб складанасці знахаджэння атэлье, было прынята рашэнне пераехаць на толькі што адкрытую авалонскую плошчу. На Авалонскай плошчы быў пабудаваны дзвюхпавярховы будынак, дзе прыкладам выкарыстання шаблонаў створана асобная галерэя.

З цягам часу, пачалі з'яўляцца і іншыя кропкі продажу шаблонаў, таму атэлье перайшло ў рэжым падрыхтоўкі шалкервавых скрынь для тых, хто страціў рэчы.

Капіталізацыя

  1. Усе магчымыя шаблоны ў гульні (колькасць невыяўлена);
  2. Камплекты скураной брані, з рознымі ужытымі шаблонамі і матэрыяламі (4 камплекта);
  3. Грашовыя сродкі заснавальнікаў (агульная сума не выяўлена).

Кіраўніцтва

  1. 8ISKUP - заснавальнік і стваральнік ідэі;
  2. JustTheCatBY - са-заснавальнік і спонсар.

Карпаратыўная этыка

Атэлье працуе непасрэдна праз сваіх працоўных з заключэннем дамовы паміж атэлье і пакупніком (дамова ўяўляе сабой умовы карыстання паслугамі атэлье + заказ ад пакупніка). Непагадненне з дамовай пазначае нежаданне пакупніка карыстацца паслугамі атэлье. Таксама ў дамове апісаны розныя штрафы за розныя парушэнні.

Інтэлектуальныя правы на назву і лагатып атэлье належаць гульцу 8ISKUP, але прыбытак з заказаў дзяліўся 50/50, нягледзячы на тое, хто з кіраўніцтва выконваў заказ.

Цікавыя факты

  1. Атэлье «C+V» мала за усю сваю гісторыю 5 умоў карыстання;
  2. Атэлье «C+V» з'яўляецца першым бізнэсам "сучаснага" выгляду, то бок нешта большым за бочку з шыльдай, на якой напісаны кошт.
Файлы cookie дазваляюць гэтаму сайту працаваць. Выкарыстоўваючы яго, вы пагаджаецеся з выкарыстаньнем файлаў cookie.