Удзельнік:JustTheCatBY
JustTheCatBY (таксама вядомы як Just the Cat і проста Андрэй) — гулец, які далучыўся падчас другога (паводле абодвух варыянтаў перыядызацыі) сезона (19.02.2023). Вядомы як будаўнік чыгункі і агульнасэрвернага трэйдхола.
Біяграфія
Часы першага сезона
Гулец JustTheCatBY не прысутнічаў на серверы падчас першага сезона.
Часы паўтарачнага сезона
Гулец JustTheCatBY не прысутнічаў на серверы падчас паўтарачнага сезона.
Часы другога сезона
Пачатковы перыяд
Быў запрошаны на сервер гульцом 8ISKUP. Далучыўся да паселішча Асьвільча, дзе ўдзельнічаў у будаўніцтве кургана (якому абавязаная існаваннем альтэрнатыўная назва — Курганаўшчына) дзеля будаўніцтва палаца, а таксама царквы і ўласнае хаты. З гэтых пабудоў да цяперашняга часу захаваўся толькі курган, які зараз змяшчае чыгуначную станцыю Курганаўшчыны. Пасля абвяшчэння аб землятрусу, якія былі апублікаваныя ў Незалежным Часопісу Алесям Святабрылкіным, на невялікі час пераехаў у Паўднёвую Асьвільчу, за якой неўзабаве замацавалася сучасная назва — Надзеяўка. Удзельнічаў у будаўніцтвах на тэрыторыі гэтай вёскі і стаў першым гульцом, які паўнавартасна жыў у гэтых мясцінах. Дагэтуль захавалася хата JustTheCatBY у Надзеяўцы. Пры будаўніцтве JustTheCatBY Палускай веткі чыгункі гэта стала прычынай прадугледжання для Надзеяўкі станцыі, нягледзячы на поўную адсутнасць гульцоў на той момант. Станцыя дагэтуль не працуе, але ўсе магчымасці для гэтага (спуск на ўзровень зямлі, прыпынкавы камень) існуюць ад самага першага дня чыгункі.
Палускі перыяд
Эміграваў у Новы Палус разам з вышэй пазначыным гульцом 8ISKUP, зрабіўшыся адным з яго першых жыхароў. Удзельнічаў у будаўніцтве склада, Авалонскае плошчы, крамы шаблонаў і некаторых іншых будынкаў. Асабліва можна пазначыць узнёсак у стварэнне падземнае царквы, інтэр'ер якой быў цалкам пабудаваны Андрэям. На момант напісання артыкула, гэта адзіны рэлігійны будынак, які адпавядае функцыяналу рэальнага прататыпу. Таксама ўдзельнічаў у збіранні раслін і жывёл для батанічнага саду, у прыватнасці прыцягнуў вярблюдаў на адлегласць больш за 15 тысяч блокаў. Цікава, што менавіта нашчадкамі гэтых вярблюдаў з'яўляюцца тыя жывёлы, якія пражываюць у сучасных гарадах UNIJA. У супрацоўніцтве з іншымі гульцамі ўдзельнічаў у будаўніцтве чыгункі Новы Палус — Вільта. Разам з _Eph3meral будаваў агульнасэрверную ферму жалеза, што ў Фунгустаўне. Падчас усплёску актыву на сэрверы актыўна дапамагаў новым гульцам, у тым ліку рэсурсамі. Асабліва дапамагаў Сігмаграду і правёў туды чыгунку. З таго часу і дагэтуль мае добрыя адносіны з гульцамі ВКП і таксама будаваў туды чыгунку. Актыўна праводзіў экскурсіі для навічкоў.
З'яўляецца адзіным будаўніком Палускае веткі чыгункі. Ветка злучае Палус, Неназванае, Надзеяўку, Ферму золата і Курганаўшчыну з гарадамі ВКП (на дадзены момант чыгунка ў Берасці пашкоджаная) і цэнтральнымі гарадамі. Падрыхтаваў усіх патрэбных сялян для войдтрэйда ў эндзе, неаднаразова «разбаніваў» сялян пасля няправільнага гандлю іншых гульцоў. У выніку ідэя войдтрэйда была скасаваная, і тады JustTheCatBY зрабіў сялян для звычайнага трэйдхола на спаўне.
Часы другога з паловай сезона
Падчас другога з паловай сезона страціў цікавасць і матывацыю да гульні і амаль не заходзіў на сэрвер. Актыўна агітаваў за правядзенне вайпа разам з Янінай.
Часы трэцяга сезона
Павярнуўся на сэрвер падчас трэцяга сезона. Прыймаў удзел у канфлікце паміж Знічыяй і КП на баку першай. Ветэран другой бітвы за Цукерый.
Адносіны
Добры чал, пазітыўны © cherrybird
Арганізацыі
Грамадзянін Палускага панства. Месца жыхарства на дадзены момант — горад Новы Палус. Афіцыйна ўваходзіць у склад Гільдыі Капіталістаў, але фактычна не мае дачынення да гэтай арганізацыі на дадзены момант.
Цікавыя факты
- Не называйце яго Джастам. Калі ласка;
- З'яўляецца перакладчыкам Minecraft на беларускую;
- Даведаўся ў настаўніцы беларускае мовы, што прыметнік «Палускі» і яго формы пішуцца з адной «с»;
- Дарабіў царкву ў Новым Палусе толькі дзеля таго, каб там магла адбыцца каранацыя;
- Спіс будзе папаўняцца (магчыма)...