Біскупцы
Біскупцы — паселішча на каардынатах -5000, 5000.
Гісторыя
Біскупскае панства (пачатак і заснаванне)
Дакладна невядома калі грыбныя вастравы цэнтральных зямель былі знойдзены, але дата заснавання, як маёмасці гульца 8ISKUP, адпавядае пачатку будоўлі склада, дзе павінны былі размяшчацца як усе кнігі зачараванняў кожнага ўзроўня, так і ўласныя прадметы і блокі гульца. Упершыню быў заўважаны гульцамі ў пачатку лістапада 2023 года і стаў прыкладам дрэннага дызайну з-за таго, што механізм сартыроўкі выклікаў памылкі і значна зніжаў прадукцыйнасць гульцні побач з сабою. У канцы лістапада, калі радоў сартыроўкі стала 4 і амаль кожны гулец на серверы ўжо «лагаў» там, з нагоды Адміністрацыі, механізм быў аптымізаваны і цяпер зніжаў кадры не так моцна, як раней.
Першае, што было пабудавана на тэрыторыі панства, сталі ледзяныя шляхі паміж вастравамі. У першай версіі, яны не мелі шкляных тунэлей і пазначэнняў напрамкаў і прыпынкаў. Таксама, быў пабудаваны партал у Нэдар, які пазней быў перабудаваны.
Біскупства (развіццё і пашырэнне)
Біскупцы (сучаснасць)
Ідэя новай назвы была прапанавана гульцом JustTheCatBY у гонар аднаіменнай вёскі Лідскага раёну яшчэ 12 мая 2025 года. Нягледзячы на тое, што ідэя спачатку была скасавана, новая назва была ўжыта 23 жніўня 2025 года, падчас перафарміравання ў паўнавартаснае паселішча. 12 лістапада таго ж года, было прызнана паселішчам афіцыйна.
Палітычная сістэма


Асобнасць паселішча заключаецца ў ягонай раскіданасці па мапе свету. Цэнтрам прыняцця рашэнняў можна смела зваць Цэнтральныя землі, дзе знаходзіцца як звязуючая інфраструктура, так і асноўныя фермы паселішча. Аколіца, нягледзячы на сваю назву, з'яўляецца не толькі рэсурсным краем паселішча і месцам для біёма-спецыфічных фермаў, так і магчымасцю мець "кропку адпачынку" амаль у кожным куце света. Таксама, гэта дапамагае развіваць крэатыўнасць, будуючы пад асобны біём ці асяроддзе мясцовасці.
Стыль забудовы
Цэнтральныя землі
Асаблівасць цэнтральных зямель у тым, што амаль на кожным ейным кавалку, побач з цэнтрам, стаяць маякі, якія даюць карысныя эяфекты пры знаходжанні побач з імі. Таксама, у цэнтральных землях знаходзяцца індустрыяльная большасць ферм. Так, напрыклад, на грыбной выспе, знайходзяцца фермы кустоў і лоз, а на тэрыторыі саваннай — ферма чарапашых панцырэй
Аколіца
Геаграфія
Тэрыторыя складаецца з шматлікіх тэрыторый, якія раскіданы па ўсёй тэрыторыі сервера. Рачное прадмесце (былы Спаўнаўскі маёнтак, маёнтак Rottenreaper на каардынатах -407; -688, якое было набыта 24 жніўня 2024), Малінаўка (былое паселішча гульца sccman, якое было дабраахвотна перадана 8ISKUP) і Драўлянае прадмесце (былое паселішча Morozilof_, якое было атрымана ў маёмасць па дазволу адміністрацыі) знаходзяцца на цэнтральных землях, таму ў асноўным знаходзяцца ў раўнінных біёмах і могуць часткова змяшчацца на комплексах пячор. Фунгустаўн (былое паселішча _Eph3meral, якое ён дабраахвотна перадаў 8ISKUP), цэнтральныя землі Біскупцаў і Стараселішча (грыбныя астравы dvupopka), у сваю чаргу, з'яўляюцца грыбнымі вастравамі, што знаходзяцца ў розных акіянах. Яны не вельмі вялікія па памерам, але па патэнцыалу, бо даволі часта побач ці пад вастравамі знаходзяцца шахты ці даволі вялізныя пячоры. Торнград (былая тэрыторыя гульца Mistjorn, якая была дабраахвотна перадана 8ISKUP) - адзіная тэрыторыя, што знаходзіцца ў горным масіве. Адметнасцю менавіта тых гор у тым, што сабой яны ствараюць натуральныя сцены вакол вёскі, што знаходзіцца ўнутры.
Насельніцтва
Кіраўніком паселішча з’яўляецца 8ISKUP, не гледзячы на тое, што не жыве там заўсёды.
- 8ISKUP — кіраўнік паселішча, мультыграмадзянства (Надзеяўка, Біскупцы, Міжмор’е, Надпячор’е1);
*1 — першае грамадзянства.
Цікавыя факты
- Фактычна, паселішча бескаштоўна арэндуе сваю тэрыторыюў свайго кіраўніка. Так сталася з-за таго, што гэтыя землі даволі даўно так ці інакш былі прадстаўлены ў знешняй палітыцы сервера, але дагэтуль ніяк не сцвярджалі свой статус. Калі справа дайшла да вызначэння тэрыторый, было прынята рашэнне "арэндаваць" гэтую зямлю ў самога сябе, каб не ставіць пад удар уласную маёмасць, прызначаючы яе тэрыторыяй паселішча, як агульнае месца, так і само паселішча, у тых выпадках, калі гаворка ідзе пра канфідэнцыйныя дазволы ўласнай маёмасці (напрыклад, забарона на права праходу, што было выдана да абвяшчэння паселішча);
- Падчас будаўніцтва, склад быў названы МАЗам;
- Падчас свайго заснавання, прыкладна ў снежні-студзені 2023 года, цэнтральныя землі Біскупцаў амаль не трапілі ў склад маёмасці Зьнічыцкага Княства і Трызьнічы ўласна, але з-за прамядленняў, гэтага ніколі не адбылося.
