Малінаўка

З пляцоўкі База ведаў UNIJA

Малінаўка — былое паселішча і гістарычнае месца, размешчанае па каардынатах -90; 30.

Малінаўка з баку спаўна
Межы з былой сымболікай Малінаўкі

Гісторыя

Падчас існавання мясцовага насельніцтва, дакладна вядома, што Малінаўка мела знешнія палітычныя сувязі з Авалонам, Асьвільчай і Вялікім Востравам.

Дзесьці пасля 10 кастрычніка 2023 года, з нагоды былога кіраўніка, перайшло пад кіраўніцтва Гільдыі Капіталістаў. Пасля яе распаду, статус паселішча і ягоны ўладар не былі дакладна вызначаны, але ўсё змянілася 12 красавіка 2024 года, калі мінулым уладаром кіраўніцтва было перадана гульцу 8ISKUP.

3 кастрычніка 2024 года, Малінаўка была перадана ў поўнае валоданне гульцу 8ISKUP з умовай заставіць права свабоднага ўваходу.

Палітычная сістэма

Раней, sccman як кіраўнік паселішча. У якасці Дома Капіталу, за Малінаўку адказваў кіраўнік гільдыі капіталістаў8ISKUP. Пасля развалу гільдыі капіталістаў, 8ISKUP застаўся ахоўваць інтарэсы і цэласнасць Малінаўкі.

Пасля 3 кастрычніка 2024 года, асобная маёмасць гульца 8ISKUP, як частка Біскупства.

Стыль забудовы

Геаграфія

Малінаўка размяшчаецца на адным з дзвюх гор, што знаходзяцца побач з спаўнам і доўга лічылася не толькі самым блізкім паселішчам да Спаўна, але і самым высокім паселішчам сервера. Возера, што знаходзіцца побач з паселішчам — штучнае, а рака — натуральная. Комплексу пячор пад Малінаўкай больш няма, бо ён сам і ўваход да яго былі замураваны.

Насельніцтва

Раней складалася з гульцоў:

  1. landary/Landary;
  2. pozdoshik;
  3. tityl88;
  4. sccman — былы кіраўнік паселішча.

У якасці Дома Капіталу, штаб-кватэры Гільдыі капіталістаў і пазней, насельніцтва адсутнічае.

Цікавыя факты

  1. Менавіта пад Малінаўкай размяшчаліся абое версіі пакою для абмену рэчамі. Пасля змянення прывату спаўна 10.04.24, падчас трэцяга сезона, магчымасць трапіць у пакой знікла. Магчымасць трапіць у таемны пакой з'явілася пасля 30 мая 2024 года, калі гульцам дазволілі ламаць карэнную пароду;
  2. Мост, які вядзе да шляху Вялікі ВостраўДаліна кветакВільта завецца "двухгорным", як памяць адпаведнаму паселішчу на тым жа месцы на серверы UNIJA Demo;
  3. З-за блізкасці паселішча да спаўна, да яго можна трапіць праз спаўнаўскі партал.
Файлы cookie дазваляюць гэтаму сайту працаваць. Выкарыстоўваючы яго, вы пагаджаецеся з выкарыстаньнем файлаў cookie.