Надзеяўка
Надзеяўка (таксама вядомая як Паўночная Асвільча, Паўднёвая Асвільча, Надзееўка) — паселішча гульца 8ISKUP на каардынатах -2530, -1458.
Гісторыя
Надзеяўка была заснавана як Паўднёвая Асьвільча 10 красавіка 2023, а ўжо 14 красавіка таго ж года, атрымала новую назву — Надзеяўка. Першая актыўнасць у той мясцовасці вялася падчас выбараў у паселішчы А. Гульцамі 8ISKUP і JustTheCatBY былі заняты хаты і пабудаваны Пладзільны цэнтр Асьвільчы, а мясцовае іглу стала другім буйным будынкам. Яшчэ 12 красавіка 2023 года было абвешчана пра стварэнне Надпячорскага пасольства, але яно так і не было пабудавана. Дзейнасць спынілася пасля пераезду апошніх жыльцоў Асьвільчы ў Новы Палус.
Другі этап развіцця пачаўся з зімы-вясны 2023 года, калі на тэрыторыі паселішча А і Надзеяўкі пасялілася iryskanotfound. Падчас жыцця там, былі пабудаваны хаціны для будучых жыхароў, бібліятэка і былі адноўлены некаторыя агароды. Але, з цягам часу, план па адраджэнню быў закінуты і актыўнасць спынілася. Афіцыйна, Надзеяўка была аддана ёй пад кіраванне 2 сакавіка 2024 года. Але з цягам часу, ідэі заканчваліся і сама гулец стамілася ад аднолькавых пейзажаў і выглядаў.
Трэці этап развіцця пачаўся з 8 красавіка 2024 года пры перадачы тэрыторый Надзеяўкі ад iryskanotfound да 8ISKUP. Былыя пабудовы былі знесены, каб распланаваць новыя пабудовы і фермы, што павінны будуць добра працаваць у снежных біёмах. З’явіліся фермы лавы, снегу і дрэў. Былі пабудаваны сцежкі ў розныя напрамкі свету, пабудаваны сцены новых меж Надзеяўкі, каб пазначыць тэрыторыю.
6 красавіка 2025 года паселішча было далучана да Змеявіцкай Манархіі ў якасці герцагства. У гэты перыяд пашырылася фермамі, напрыклад імхоў і камення, і шляхамі да іншых тэрыторый, напрыклад да Кветкамор’я (на захад) і Навукова-даследчага Інстытуту (на поўнач). З 16 мая 2025 года, зноў уласная тэрыторыя гульца 8ISKUP.
25 жніўня 2025 года, было дазволена мультыграмадзянства любой ступені.
Палітычная сістэма

Пасля дамовы аб спыненні Змеявіцкай Манархіі, асобная тэрыторыя гульца 8ISKUP.
Стыль забудовы
Канструктывізм/Бруталізм
Геаграфія
Насельніцтва
Кіраўніком паселішча з’яўляецца 8ISKUP, не гледзячы на тое, што не жыве там заўсёды.
- 8ISKUP — кіраўнік паселішча, мультыграмадзянства (Надзеяўка, Біскупцы, Міжмор’е, Надпячор’е1);
- Deprimer.
*1 — першае грамадзянства.
Цікавыя факты

- Адзін з сімвалаў Надзеяўкі — лісёнак Пеця, што быў выратаваны падчас выбараў у паселішчы А. Яму быў пабудаваны помнік.
