Оўлібург

З пляцоўкі База ведаў UNIJA

Оўлібург (раней Савельева) - невялікі горад на паўднёвым усходзе. Знаходзіцца на каардынатах 3893, 3372.

Оўлібург
Від на горад з вышыні (на 19.01.2025)
Сцяг Оўлібурга
X:3893, Z:3372
Кіраўнік Owlic_
Заснаванне 2 кастрычніка 2023
Актыўнае насельніцтва 3 чал.

Гісторыя

З'явілася 2 кастрычніка 2023 года пад назвай Савельева, калі гулец savelypilot (цяпер Owlic_) амаль упершыню гуляў на серверы UNIJA. У гэты ж дзень быў пабудаваны будынак кіравання.

7 кастрычніка 2023 года увайшло ў склад ВКП.

30 кастрычніка 2023 года была пабудавана статуя краба.

3 красавіка 2024 года здарыўся Падзел Савельева – Ад Савельева адлучыўся невялічкі раён, які цяпер з'яўляецца асобнай дзяржавай – МНР. Увечары таго ж дня назва "Савельева" была зменена на "Оўлібург".

Палітычная сістэма

Кіраванне

Кіраўнік горада - Мэр, на гэты момант - Owlic_. На пасаду мэра можа прыйсці іншы чалавек, выбраны на выбарах мэра.

Сымболіка

Сцяг горада

Сцяг уяўляе сабой сіні прамавугольнік з жоўтым кругам пасярэдзіне, ад круга адыходзяць зялёныя промні. Сцяг пацверджаны Кіраўніцтвам 7 кастрычніка 2023 года.

Адміністратыўна-тэрытарыяльнае дзяленне

Мапа САТ і яе суседзяў

Пселішча ўваходзіць у склад Савельеўскай вобласці, якая, у сваю чаргу, уваходзіць у склад САТ.

Унутры горад падзелены на тры раёны: Асноўны раён, Стары раён і Пацукоўка.

Адміністратыўна-тэрытарыяльнае дзяленне Оўлібурга

Стыль забудовы

Не мае агульнага стылю забудовы, але большая частка будынкаў будуецца ў сучасным стылі з сваімі асаблівасцямі.

Метрапалітэн

Мапа метро

Мае асабістую сетку метро, якая складаецца з трох ліній - Зялёнай, Фіялетавай і Жоўтай. Усяго метро мае 9 станцый.

Характэрыстыкі метро

Працягласць чыгункі: 1.68 км;

Сярэдняя абсалютная макс. хуткасць: 16.93 блокаў/с (60.9 км/гадзіну);

Сярэдняя арыфметычная макс. хуткасць: 17.48 блокаў/с (62.9 км/гадзіну).

Геаграфія

Від на горад з паўднёвага боку, 26 лістапада 2023
Від на замак з Пацукоўкі

Размешчана на ўзгорыстай мясцовасці. Пабудавана на аснове ванільнай вёскі.

Насельніцтва

  1. Owlic_ (кіраўнік)
  2. nik_wern0
  3. acme2008 (не мае ліцэнзіі)
  4. LaNy666 (не мае ліцэнзіі)
  5. Saneksovv
  6. MainArti
  7. Gamandel

Цікавыя факты

  1. Гэтае паселішча спачатку павінна было будавацца на тэрыторыі суседняй вёскі, якая знаходзілася недалёка на гары. Але пасля нядоўгага часу знаходжання на той гары было вырашана перанесці паселішча на тэрыторыю цяперашняй вёскі.
  2. Адно з нямногіх паселішч, якія маюць метрапалітэн.
Файлы cookie дазваляюць гэтаму сайту працаваць. Выкарыстоўваючы яго, вы пагаджаецеся з выкарыстаньнем файлаў cookie.