Перапіс Насельніцтва Саны

З пляцоўкі База ведаў UNIJA

Збор санян на Цэнтральнае Плошчы Старога Горада Саны

Перапіс Насельніцтва Саны – улік насельніцтва паселішча Сана, праведзены гульцамі haifulade i gabreek 16 верасьня 2023 года.

Арганізацыя перапісу

Перапіс насельніцтва быў праведзены адначасова з прысвойваньнем імёнаў санянамі і стварэньнем рэестру жыхароў Саны у кніжцы, што гарантавала поўны ўлік усіх жыхароў паселішча. Перапіс праводзіўся асобна для Старога Горада і Вялікай Саны з аб'яднаньнем дадзеных для падсумаваньня ўсяго насельніцтва.


Вынікі перапісу

Згодна з перапісам, у Старым Горадзе пражывае 7 жыхароў, у Вялікай Сане - 3. Такая невялікая лічба пацьвердзіла, што паселішча не мае ўплыву на працу сэрвэра ўвогуле. Поўныя зьвесткі з паіменным улікам усіх жыхароў засякрэчаныя і хаваюцца ў мэрыі Саны.

Падставы правядзеньня перапісу

Набываючыя моц думкі аб генацыдзе жыхароў у Паселішчах

Апошнім часам шло шмат размоваў пра забарону валоданьняў сялянамі праз тое, што іх канцэнтраваная колькасьць можа кепска ўплываць на прадукцыйнасьць працы сэрвэру. Набывалі моц ідэі забіцьця ўсіх сялянаў на сэрвэру, каб зьнівеляваць іх кепскі ўплыў. На падставе гэтага быў арганізаваны перапіс насельніцтва для ўпэўненасьці ў тым, што саняне нешматлюдны і не маюць вялікага ўплыву. Разам з тым, як сродак забясьпэчаньня іх ад генацыду, ім былі даны правы чалавека разам з імёнамі.

Цікавыя факты

Файлы cookie дазваляюць гэтаму сайту працаваць. Выкарыстоўваючы яго, вы пагаджаецеся з выкарыстаньнем файлаў cookie.