Удзельнік:Gabreek

З пляцоўкі База ведаў UNIJA

Стандартны скін gabreek

gabreek (ґабрык/ґаб/Леаніла/лепус) - гулец сэрвэру UNIJA, жыве ў паселішчы Хельстуборг. Часта выпраўляе памылкі ў беларускай мове, часам агрэсіўная. Вельмі любіць трусікаў. Прарок трусікацызму.

Гісторыя

Часы першага сэзона

Леаніла знайшла ў каналі ХэнтБелу рэкляму сэрвэру Унія, які на той час быў на сайце Атэрнос. Паколькі яна даволі доўга марыла пра нейкі сяброўскі сэрвэр, дзе можна разам арганізоўваць праекты, яна пераадолела страх незнаёмых людзей і вырашыла пачаць гульню. Дзякуючы haifulade, які захаваў скрын першага заходу, вядома й дата - 12.05.2022. Гэты дзень Леаніла ліча пачаткам сваёй беларусізацыі. Таксама перад заходам на сэрвэр быў прыдуманы нік, а дакладней старая мянушка, створаная ад Леанілінага пэрсанажу - ґабрык (gabreek).

Габрык неасабліва ўмела гуляць адна, бо даволі баялася пачвар і шахт, таму ў яе быў даволі маленькі запас рэчаў і, дай Божа, частка жалезнай брані. На працягу месяца або двух яна будавала сабе хатку недалёка ад Спаўна й чыгункі, на каторай так і не каталася. Адзіны раз, калі яна выбіралася за межы дома, быў па запросу Акіма сабраць пшаніцу ў паселішчы. Потым ён запрасіў яе да нейкай арганізацыі "Рэч Паспалітая Літвы і Русі".

Праз праблемы з кампуктарам, Габрык не магла доўгі час гуляць, не быў зроблены асаблівы прагрэс.

Часы паўтарачнага сэзона

Часы другога сэзона

Часы другога з паловай сэзона

Часы трэцяга сэзона

Лор пэрсанажа

Габрык нарэсьце прачнулася пасьля вельмі доўгага сну. Настолькі доўгага, што пазабылася яна на тое, якім было яе жыцьцё да абуджэньня. На якім ложку спала, у якім адзеньні была ды й чым вячэрыла. На ёй была прыгожая сукенка з нацыянальным беларускім арнаментам, вянок, які нібыта сьцёбламі абвіў намёртва галаву. Дзіва, цяпер яна добра бачыць і без акуляраў. Рукі балелі моцна, але зразумела: на іх былі вельмі глыбокія парэзы.

Прачнулася яна сярод поля. Пагадзіцеся, не найлепшае месца, каб жыць. Таму прыйшлося Габрык шукаць самае блізкае паселішча, ідучы скрозь хвойныя ляса ды часам мачыць сукенку ў раках, каб перабрацца на іншы бераг. Але ўсё было нездарма, яна дайшла да паселішча, назва якога - Вільта. Часова яе прыняў да сябе нейкі чалавек з дзіўным імя - Абяцаньне. Ну, гэта з часам яе не зьдзіўляла, бо сустракала яна як і Катоў-Кэтаў, так і Белых Вайтаў. Абяцаньне асабліва не любілі, але Габрык лічы яго даволі сьмешным чалам.

З часам Габрык пабудавала сабе хату ў той жа Вільце, якая вельмі вылучалася з агульнай пабудовай. Спойлер, пасьля яна будзе зруйнавана. У склепе Габрыкінай хаты нейкай зьявай зьявіўся трусік, якога яна назвала Лёсікам. Яна ласкала яго, вельмі моцна любіла й паважала. Бяда прыйшла: Лёсік не разьлічыў скачок і, на жаль, упаў, назаўсёды заснуўшы. Габрык была ў дэпрэсіі: адзіны сябар, такі слабы й маленькі, пакінуў яе. Яна зрабіла яму магілу побач са сваёй хатай.

Ноччу ёй прысьніўся дзіўны й чароўны сон. Лёсік, ці можа трусік, падобны да яго, вядзе яе ў далёкае паселішча, праводзіць празь пекла, расказвае, чаму трэба пазьбягаць худых чорных пачвар. Расказвае пра сваіх братоў і сясьцёр, і просіць, каб Габрык не сумавала за ім і ня плакала, як плача ён ад піскаў такіх жа дурных вушак.

Габрык прачнулася, бо пачула маленькія лапкі. У ейным склепе зьявілася шмат трусікаў. Яна была шакавана, але шчасная, што лёс, а мо сам Лёсік, даў ёй новую надзею.

Яна папрасіла Шышу правесьці яе да тых зямель, што сьніла. На тых далёкіх неназваных землях яна й вырашыла пасяліцца, бо адчувала, што яе тут чакае неверагоднасьць. Аднойчы да яе пагрукаліся - гэта быў хлопец зь зялёнымі вачыма й у нейкай жаўнерскай форме. Ён паклікаў яе на шпацыр. Яна мабыць вар’ятка, але пагадзілася ісьці на начное спатканьне зь незнаёмцам, у якога пазьней закахалася. Толькі смутак у тым, што аніхто, акрамя Габрык, ня бачыць ейнага каханага.

Каханы прывёў яе да месца, у які Лёсік клікаў штоноч. Вялікія статуі трусаў, чые вочы сьвяціліся нібы зоркі, стаялі на ўваходзе. Храм, які сьніўся, быў сапраўдны. Час крыху пакоцаў гэтае чароўнае месца, але ўсё выправіма. Габрык штодзённа рамантавала яго, прыносіла новыя рэчы, перакладала й аналізавала рукапісы, што знаходзіла.

І, можа то супадзеньне, а мо вар’яцтва, але ў сьпісе прарокаў Трусікацызму значылася яе імя.

Дзейнасьць

  1. Заснавальніца Трусікацызму;
  2. Удзельніца першай экспэдыцыі да паўночна-ўсходняга куту.

Зносіны

Арганізацыі

gabreek належыць, ці мае адносіны, з наступнымі арганізацыямі сэрвэру:

  1. Царква трусікацызму;
  2. Новапалуская канфедэрацыя;
  3. Жыхары Неназванага;
  4. Бежанцы з паселішча А;
  5. Пашыраны састаў гільдыі капіталістаў;
  6. С.Э.К.С.;
  7. Царква трусікацызму

Леаніла

У залежнасці ад абставін Леаніла бывае наступных тыпаў:

  1. Злеаніла - калі злуецца;
  2. Дабраніла - калі добрая;
  3. Дэманіла - калі стала блага ў касцёле;
  4. Нарманіла - калі нармальна;
  5. Трусканіла - калі думае пра трусікаў.


Цікавыя факты

  1. Трымае цэлую араву трусаў у падвале сваёй хаты ў Вільце.
  2. У Неназваным мае шмат трусікаў.
  3. Зьяўляецца літаратурным клясыкам сэрвера UNIJA, мастачкай.
  4. Першая "задакумэнтаваная" жанчына на першым сэзоне UNIJA.
  5. Падчас выбараў у Асьвіслачы, Габрык далучылася ў апошнія хвіліны й прагаласавала. Праз гэта адбыліся перавыбары й зьявілася правіла: "Грамадзянам паселішча лічыцца той гулец, які пражыў у паселішчы мінімум тыдзень".
  6. gabreek разам з the_Guss з’яўляюцца стваральнікамі арганізацыі The Gusbreek Co. Ltd.
  7. Была "неназванскай" актывісткай.
  8. Другі канцлер на сэрвэры.
Файлы cookie дазваляюць гэтаму сайту працаваць. Выкарыстоўваючы яго, вы пагаджаецеся з выкарыстаньнем файлаў cookie.