Ролі

З пляцоўкі База ведаў UNIJA

Ролі сервера UNIJA — адзін з метадаў размежавання правоў і абавязкаў на серверы. Менавіта такі метад дазваляе раздзяліць гульцоў на пачынаючых і сталых, каб стрымаць баланс паміж дазволамі і папярэдзіць выпадкі парушэнняў правіл і таксама выказаць падзяку за падтрымку праэкта.

Гісторыя

Першы сезон

Улічваючы тэхнічны стан сервера, немагчыма было рэалізаваць нейкія ролі, акрамя асабістай дамоўленнасці і магчымасці карыстацца чытамі.

Паўтарачны сезон

Паўтарачны сезон быў выключна тэхнічным і падчас яго існавання, ідэя ўвядзення асабістых ролей для гульцоў толькі абмяркоўвалася.

Другі сезон

Спачатку, усе гульцы малі статус [Селянін], але з цягам часу, каб пазбегнуць грыфаў і набегаў ад невядомых злачынцаў, былі уведзены статусы [Мяшчанін] і [Тутэйшы]. Пасля дадання магчымасці падтрымаць сервер, з'явілася новая роль [Шляхціч], якая дадае некаторыя магчымасці ў якасці падзякі,

Актуальныя ролі

  • [Мяшчанін]звычайны гулец сервера. Адразу пасля далучэння, часова, гулец-мяшчанін не мае дазволу узаемадзейнічаць з прадметамі і аб'ектамі унутры ўсіх існуючых абароненых тэрыторый (прыватаў), такі новы гулец пазначаецца сімвалам "🍀" побач з нікам; Праз час, калі гульца прымае нейкая дзяржава ці пасля спраўджвання адміністрацыяй гулец пазвавляецца сімвала і атрымлівае дазвол узаемадзейнічаць з прадметамі і аб'ектамі унутры ўсіх існуючых абароненых тэрыторыях;


  • [Шляхціч]мае пашыраны набор дазволаў за падтрымку праекта. Напрыклад, каманда /spawn не скасоўваецца калі гулец рухаецца, ці магчымасць ездзіць на некаторых дадатковых жывёлах і часцей адпраўляць рэкламу ў агульны чат;


  • [Прывід]роля для гульцоў якія парушылі правілы, не мае дазволу ламаць блокі ці карыстацца рэчамі\механізмамі, не можа памерці.;

Цікавыя факты

  • Шляхціч+ не мае асабістай ролі, але мае асабістую адзнаку ў якасці міні-фігуркі ў асобным пакоі на спаўне, як падзяку за вялікую падтрымку праэкта;
  • Трэцім у гісторыі канцлерам, не падчас тэсціравання новых функцый, стаў гулец Dzied_Baradzed падчас станаўлення Дзедаўкі-Барадзедаўкі;
  • 8ISKUP раней адначасова з'яўляўся і Шляхцічам+, і Гетманам.
  • Раней існавалі ролі [Уладар], [Канцлер], [Гетман], але пад-час працэсу "дэадміністрацыі" былі скасаваныя, каб забяспечыць умовы для РП-гульні і не пужаць гульцоў.
Файлы cookie дазваляюць гэтаму сайту працаваць. Выкарыстоўваючы яго, вы пагаджаецеся з выкарыстаньнем файлаў cookie.