Сервер UNIJA Demo

З пляцоўкі База ведаў UNIJA

Гэта старонка апісвае падзеі сервера UNIJA Demo. Калі вы хаціце паглядзець асноўную інфармацыю пра галоўны сервер, глядзіце UNIJA.

Падзеі сервера UNIJA Demo не лічацца кананічнымі адносна астатняга лору сервера, таму варта іх успрымаць як падзеі мультысусветнай часткі сервера

UNIJA Demo (таксама вядомы як UNIJA Анархія, UNIJA demo і UNIJA Дэма)— часовы праект сервера UNIJA, які быў створаны для гульні без ліцэнзіі падчас пераходу сервера ў рэжым выключна ліцэнзійнай гульні

Гісторыя

Сервер адкрыў дзверы для сваіх гульцоў 29.12.2023 года і некаторы час амаль нічым не адрозніваўся ад галоўнага свету. Варта адзначыць, што хоць гэта быў той жа свет, што і на галоўным серверы, але памер свету UNIJA Demo быў меньш (3000 на 3000 блокаў, т.б. 9 км2).

Паселішчы

  1. Двугор'е;
  2. Дворфапалус;
  3. База ПВК Піўко;
  4. Надпячор'е;
  5. Пупсіград;
  6. Нью-Дзедаўка.

Абарона UNIJA Demo

Асноўны артыкул — Абарона UNIJA Demo

Афіцыйна, сервер быў зачынены 10.02.2024 пасля таго, як быў разбіты апошні рубеж абароны перад невядомай хваробай. Але перад гэтым, гульцоў паведамлялі пра ўзнікненне самой паразы, яе жудаснае распаўсюджванне і неабходнасць трымаць абарону ў апошнім бяспечным месцы гэтага сервера.

Цікавыя факты

  • Сервер насіў часовы характар яшчэ да анонса. Адміністрацыя рабіла заявы пра тое, што калі галоўны сервер і будзе перахадзіць на ліцэнзію, то сервер для пірацкай гульні будзе выключна часовым мерапрыемствам.

Галерэя

Файлы cookie дазваляюць гэтаму сайту працаваць. Выкарыстоўваючы яго, вы пагаджаецеся з выкарыстаньнем файлаў cookie.