Сервер UNIJA
(Пасля перасылкі з UNIJA)
Сервер UNIJA (разм. Унія) — беларускі сервер гульні Minecraft, улучаючы ў сябе найбуйнейшае беларускамоўнае minecraft-кам'юніці.
Адрас і версія
IP: m.unija.by
Версія [1.21] ці навей.
Пра сервер
Памер свету сервера складае 20 000 х 20 000 блокаў, прыкладна 400 км². Для ўваходу абавязкова мець ліцэнзію Java-версіі.
Гісторыя
Першы сезон
Варта адзначыць, што нумерацыю і даўжыню сезонаў упершыню вызначыў 8ISKUP, а самі сезоны не ўплываюць на гульнявыя падзеі ці стан свету. Іншыя перыядызацыі глядзіце тут.
Першапачаткова сервер быў створаны 21 красавіка 2022 года ўдзельнікамі тэлеграм-чату Малінавы і размешчаны на дармовым сэрвісе Aternos на версіі 1.18.2, аднак гэта выклікала вялікі недахоп - ён праз не актыўнасць з часам адлучаўся, патрабуючы яго паноўнага ўлучэння адміністратарам, якому было лянотна гэтым займацца. Праз гэта ён дэлегаваў правы адміністрацыі іншым асобам, сярод якіх быў Akim_litvin.
З часам частка гульцоў стамілася ад таксічнага асяроддзя чату Малінавага і перайшла ў іншую суполку, прысвечаную Minecraft-серверу. Маючы правы адміністрацыі і жадаючы аддзяліцца ад Малінавага, таксама былі змененыя паролі адміністрацыі, такім чынам правы на сервер засталіся ў Akim litvin і 06.06.22 была абвешчана незалежнасць сервера. З гульцоў першага сезона засталіся:
- Akim_litvin;
- Guibagger/Akyqu/8ISKUP;
- pani_janina;
- Michajlauski/haifulade;
- gabreek;
- Victor/ Victor_L13;
- Schiha;
- Ziggy/Likar_Mom;
- scp166;
- Leopalladium.
Сезон пачаўся ў маі 2022 і скончыўся ў кастрычніку 2022, пасля пераезду на новы хостынг з агульным вайпам усяго свету.
Паўтарачны сезон
У цёмныя часы для сервера, ён не працаваў па 2-3 тыдні і быў амаль не жыццяздольны. Але, перад пачаткам паўтарачнага сезона, з'явіўся white_ON_red, які дапамог наладзіць сервер. З-за кароткага тэрміну дзеяння новых знакамітых гульцоў, акрамя white_ON_red не з'явілася.
Сезон цягнуўся з кастрычніка 2022 і скончыўся ў сакавіку 2023.
Другі сезон
Другі сезон пачаўся з версіі 1.19.3 у сакавіку 2023 і скончыўся падчас блакады спаўну 04.10.23. За гэты час, колькасць гульцоў значна павялічылася праз актыўнасць сацсетак сервера. Сярэдні анлайн узняўся ў некалькі разоў, памеры пабудоў павялічыліся ў залежнасці ад ініцыятыўнасці гульца. З'явілася новая роля — Шляхціч, якая дазваляе падтрымаць праект. Колькасць падзей таксама вырасла, адбыліся Разаніна ў Берасце, Водны Спрынт 2023, Змеявіцкі PVP-турнір, Выбары ў паселішчы А, СХОД UNIJA і шмат іншага. Таксама з'явілася шмат вядомых гульцоў, напрыклад, wwaassee, the_Guss, kastus_brl, SnusoviErorr, banadys, VIOLENTYOUTH і шмат-шмат іншых. З'явілася першая гільдыя на серверы, узнікла шмат новых паселішч, напрыклад, Хельстуборг, Ботава, Цмокава, Змеявік, Трызьніч і яшчэ не мала вядомых для гульцоў кропак. Была створана ўсесерверная агульная крама на Коласава, якая праз некаторы час, стала бясплатнай для ўсіх, але для гандлю сталі патрэбны ліцэнзіі. З'явілася крама на спаўне, што дапамагала новым гульцам набыць дыяменты і смарагды, так неабходныя для пачатку гульні. Былі перапрацованы правілы, што палепшыла карыстальніцкі досвед, былі створаны арт-прастора і кут для мап-артаў. 06.07.23 сервер адсвяткаваў год працы ў абноўленым фармаце, а 23.09.23 — 444 дня.
Другі з паловай сезон
Другі з паловай сезон доўжыўся з 04.10.23 па 07.01.24 на версіі 1.20.1 з блакады спаўну і звязаны з пераездам на новы хостынг і пераход на ліцэнзійны рэжым гульні.
Менавіта ў гэты час вярнулася 3D-мапа сервера, якая была выдалена падчас другога сезона, на сервер былі дададзены эмоцыі з модам Emotecraft, падтрымка CD-дыскаў, на якія можна запісаць амаль любую кампазіцыю, падтрымка жаночага гендара, з'явіліся чараўніцтва і праклёны паселішч (Саны, Авалону і паселішча А), тусоўкі ў Трызьнічы, Узлом UNIJA і шмат іншага. Быў пашыраны кірмаш у Коласава, адбыўся другі СХОД UNIJA, быў павялічаны ліміт гульцоў: з 30 да 50, да Княства Падземнага далучылася Мангроўка, адбыўся суд паміж Надпячор'ем і Авалонам за Гарбузоўку, быў абраны Канцлер сервера, што ўзначаліў Сойм, змяніўся састаў мадэрацыі сервера. З-за анонсаў планаў па пераходу на выключна ліцэнзійную гульню, некаторыя гульцы абвясцілі пра свой зыход з гульні, а некаторыя гульцы адзначылі гэта занадта жорстка. Пад канец года і сезона, таксама былі адсвяткаваны Каляды і надыход Новага году ў Надпячор'і. Таксама на Youtube канале сервера, пачалі праходзіць трансляцыі, падкасты і, нават, караткаметражкі па матывам легенд сервера. 13.12.23 адзначыў 555 дзён працы.
Трэці сезон
07.01.2024 адбыўся пераход на ліцэнзійную версію сервера, з гэтага часу для гульні абавязкова патрэбна ліцэнзія Minecraft Java. Для ўсіх астатніх жадаючых, што хацелі працягнуць гуляць у знаёмых мясцінах, быў створаны часовы сервер UNIJA Demo, які атрымаў буйную вядомасць з-за магчымасці пачаць гульню спачатку. З буйных падзей, варта адзначыць Барацьбу за цукерыйскі цукар на працягу якой, на тэрыторыі Хельстуборгу быў забіты Пан Карэктар, Цукерый стаў Сікурборгам, адбыўся суд паміж Зьнічыцкім Княствам і Княствам Падземным, а потым, з змяненнем правіл сервера ад 09.04.2024Ю паняцце "дзяржавы" і "мадэрацыя" былі скасаваны і таксама былі зменены правілы рэгістрацыі паселішч. 10.02.2024 адбылася абарона UNIJA Demo ад наступстваў невядомай хваробы, у выніку падзеі часовы сервер быў назаўжды закрыты. 11.07.24 быў праведзены Трэці СХОД. З значных змяненняў — усесерверная валюта была зменена на дыяментавую руду і дыяментавую руду глыбінь. 12.07.24 быў адкрыты новы праект — Сервер PLYN. Да дня нараджэння серверу, быў абноўлены сайт сервера, а вылічальная магутнасць была зменьшана. 18.08.24 сервер быў абноўлены да версіі гульні 1.21.1, а неўстрэбаваныя тэрыторыі былі ачышчаны дзеля з'яўлення новых структур — залаў выпрабавання. 11.09.2024 ДРГ "Медавуха" разбурыла Коўпію і пазбавіла сервер пагрозы ў выглядзе некраманта Thelelyskek. 27.09.24 стала вядома пра стварэнне новых партый на тэрыторыі ВКП: Сацыяльна-дэмакратычная партыя "Jednaść" і Нерыняска Дэмакратычная партыя Палесся. 01.10.24 былі створаны новыя партыі на тэрыторыі Зьнічыцкага Княства: Анарха-Прымітывістская Партыя Зьнічыцкага Краю (АППЗК) і Контракімаўская Партыя Зьнічыі (КПЗ), якая 02.10.24 засвабадзіла ад улады Акіма Жыцінку і Сігмаград.
Паселішчы
Асноўны артыкул: Паселішчы серверу UNIJA
Паселішчы — тэрыторыя з будынкамі на якой пражываюць ад аднаго да некалькіх гульцоў (у розных варыяцыях статуту неабходная колькасць гульцоў для рэгістрацыі паселішча змянялася ад дзвюх да чатырох). Рэгістрацыя паселішча адбываецца праз напісанне кіраўніком паселішча інфармацыі пра паселішча ў артыкуле на wiki UNIJA з назвай, межамі, прыблізнымі каардынатамі, нікамі жыхароў і кіраўніка паселішча і паведамлення адміністрацыі сервера. Пасля гэтага, яно набывае магчымасць атрымаць замацаваную тэрыторыю, пазнаку на мапе і можа ўплываць на гульнявыя падзеі праз РП.
Ліст класічных паселішчаў серверу:
- Вільта;
- Новы Палус;
- Трызьніч (як непрамы нашчадак Рэчы Паспалітай Літвы і Русі);
- Сана;
- Неназванае;
- Жэўжык сіці.
Гульцы
Асноўны артыкул: Спіс гульцоў серверу UNIJA
На серверы гуляе шмат розных і цікавых людзей. У розныя часы сюды заходзілі розныя беларускамоўныя стрымеры, блогеры і розныя знакамітасці.
Транспарт
Сэрвач мае досыць разбудаваную сістэму падарожжаў, якая дазваляе хутка дасягаць асноўных паселішчаў і агульнасерверных фермаў, якая складаецца з Чыгункі, Нэдарскага Хайперлупу і сістэмы міжмесцавых тэлепортаў.
Інструкцыі
- Як усталяваць пераклад дасягненняў?
- Як аб'яднаць гульнявы акаўнт з Discord?
- Як усталяваць зборку модаў ад UNIJA?
Цікавыя факты
- Новым гульцам часта праводзяцца ўводныя экскурсыі па серверу;
- Першы ўсесэрвэрны сход адбыўся 5га жніўня 2023 году і пабіў рэкорд анлайну - на піку прысутнічалі ня менш за 25 гульцоў, падчас Другога СХОДу рэкорд быў абноўлены - 42 гульца анлайн адначасова.
- Першы перапіс насельніцтва жыхароў на серверы адбыўся ў Сане ў верасні 2023 года;
- Сервер меў сваё прадстаўніцтва на іншым беларускамоўным серверы - Шчучыншчына.