Сялянская вера

З пляцоўкі База ведаў UNIJA

Царква Сялянскай веры ў Надпячор'і

Сялянская вера- вера сялян шматлікіх вёсак сервера. Цэрквы генеруюць аўтаматычна з вёскамі. Часта ў царкве працуюць святары, якія вараць зеллі.

Вядомыя вераванні

Вераць, што існуе Вардэн, які прыйдзе і будзе іх абараняць. Аднак тыя з вернікаў, што сарпраўды пабачылі Вардэна ўжо ніколі пра гэта не распавядуць. Да таго ж вераць, што Вардэн быў звычайным чалавекам, але каб захаваць здароўе дачкі заключыў з духамі прыроды унію і гэта і прывяло да ператварэння гульца у сляпую істоту. Дачка між тым ачуняла, але бацька не змог пазнаць яе і амаль забіў - дапамагло, што побач была нейкая іншая бойка. Таксама ёсць вераванні, што ўсе сяляне пайшлі ад пілажораў і што ўсе пілажоры насамрэч добрыя, проста яшчэ не ведаюць пра гэта, таму пры рэйдах сяляне бьюць у звон, каб абудзіць сваіх магчымых родзічаў. Пакуль невядома, каб гэта ў каго-небудзь атрымалася. Да таго ж ёсць цікавы факт, што пілажоры не ўмеюць працаваць, а сяляне не ведаюць як выкарыстоўваць самастрэл.

У Надпячор'і частка сялян зрабілася занадта прасветленай - яны левітавалі над паверхней і іншыя цуды. Таму для надання царкве вёскі саборнасці, яна была перабудавна на больш святочную.

Файлы cookie дазваляюць гэтаму сайту працаваць. Выкарыстоўваючы яго, вы пагаджаецеся з выкарыстаньнем файлаў cookie.