Аглядны Свет

З пляцоўкі База ведаў UNIJA

Аглядны Свет – паняцце, якое вызначае прастору на серверы UNIJA, даступную да даследвання і забудовы.

VМапа свету
Мапа Агляднага Свету

Аглядны Свет мае памеры 20000 на 20000 блокаў (400 км²). Пры дасягненні мяжы Агляднага Свету і спробе перасекчы гэтую мяжу вас тэлепартуе назад. Мапу Агляднага Свету можна паглядзець на mapa.unija.by.

Цікавыя факты

  • У Эндзе Аглядны Свет мае межы на 30 000 000, як і ў ванільным Minecraft.
  • Раней Аглядны Свет ня меў межаў і ў звычайным свеце. У тыя часы некаторыя паселішчы (напрыклад Неназванае) знаходзіліся на немагчыма вялікіх каардынатах. Пасля ўсе паселішчы былі перанесеныя на сённяшнія тэрыторыі.
  • Новы Палус знаходзіцца ля самай мяжы Агляднага Свету, што робіць яго самым паўднёвым паселішчам.
  • У некаторых кутах Агляднага Свету можна знайсці цікавыя рэчы і пасхалкі.
  • Каля Новага Палуса ёсць адзіная капліца на Уніі, якая знаходзіцца за мяжой сусьвету. Капліца звязана з культам Нерынгі.
Файлы cookie дазваляюць гэтаму сайту працаваць. Выкарыстоўваючы яго, вы пагаджаецеся з выкарыстаньнем файлаў cookie.