Удзельнік:Alies Bialiauski-Urublieuski
Alies_BialiaUrub (інакш Алесь, Алесь Бяляўскі-Урублеўскі, раней SanchoNeOleg) — гулец серверу UNIJA, лібертарыянец, адзін з заснавальнікаў Дзедаўкі-Барадзедаўкі, другі яе жыхар, ініцыятар Першай канферэнцыі па зменах правілаў вайны, літаратар, паўфіналіст Змеявіцкага PVP-турніру.
Гісторыя
Першыя дні
Каля 14-15 верасня 2023 году, Алесь упершыню ступіў на сервер, дзе спачатку замест таго, каб накіравацца ў нейкі горад, стаць ягоным жыхаром, новы гулец стаў даследваць наваколле спаўну, змагацца з "недарубкамі" і здабываць сасмастойна першыя рэсурсы, абапіраючыся выключна на ўласны досьвед. Праўду кажучы, цераз амаль паўгады з апошняга заходу ў гульню, атрымлівалася блага і пасля чарговай смерці, на спаўне той сустрэў Astolfik777, які адразу прапанаваў далучыцца да Цмокава, на што паўстанца не адмовіўся, але прапанова wwaassee падалася больш цікавай. Здагадлівы Алесь нават самастойна ўсталяваў плазмамод, для галасавых размоў, праз што не атрымаў стартавага падарунку, але й не настойваў на тым, бо жадаў развівацца самастойна. Бяляўскі-Урублеўскі разам з першымі для сябе гульцамі выправіўся ў Бярозаўку, дзе лідар паселішча wwaassee патлумачыў правілы гораду і выдзеліў жытло Алесю. Праўда што на наступны дзень, капаючыся ў шахце Алесь раптам памёр, не паставіўшы кропку адраджэння ў Бярозаўцы. Такім чынам ён зноў апынуўся на спаўне без сродкаў для існавання, не ведаючы шлях да ўласнага дому. Аднак пашчасціла, што Astolfik777 і kastus_brl апынуліся побач і паказалі пякельную дарогу да светлага гарадку. Тады ж kastus_brl дапамог новаму гульцу, паказаўшы асноўныя кропкі на мапе UNIJA. Праз некалькі гадзін паказаць свой горад — Берасце далёкаму ад мясцовых канфліктаў і інтрыг Алесю пажадаў паказаць nayo.
Разаніна ў Берасце
Як жыхар Бярозаўкі, анархіст быў інфармаваны аб планах напасці на Берасце кіраўніка свайго паселішча, але не зусім разумеў сэнс гэнага мерапрыемства. У той жа момант з уласнай паэтычнай любові да багны, рэвалюцыянер пачаў будаваць "махнаты холм", стандартную хату кшталту зямлянкі на мяжы з Берасцем, як месца спакою. Так або інакш у ўжо распаленым вогнішчы прытулку знайсці было немагчыма, нядаўна радасна прымаючыя Алеся берасцейцы забілі яго і прагналі з тэрыторыі. У час разаніны, Бяляўскі-Урублеўскі не прыяднаўся да аніводнага з бакоў. Але гэта запэўніла яго ў тым, што сучасныя правілы вайны не абараняюць простых жыхароў, а каб не маляваліся падобныя жудасныя крывавыя карціны гвалту людзям трэ выпускаць пар. Вынік просты — пачалося будаўніцтва PVP-комплексу, які час ад часу і цяпер карыстаюць па назначэнні.
Змеявіцкі турнір і Паўстанне Дзедаўкі-Барадзедаўкі
Незадоўга да абвяшчэння аб Змеявіцкім турніры, сам Алесь планаваў правесці свой, аднак праз невызначанасць спраў адклаў гэта. У дзень самога турніру ахвотна прапанаваў сваю кандыдатуру ў якасці глядыятара. Пачатак выдаўся не найскладанейшым, супраць Alies_BialiaUrub выступіў MagicWork, які дагэтуль быў незнаёмы бярозаўцу. Першы раўнд быў нібыта занадта простым, праз тое сам анархіст прапанаваў перайграць бой, але суддзя адмовіў. Падчас другога змаганя з складанасцю, але спадар паэт усё ж перамог супраціўніка, паказаўшы, што гатовы змагацца за месца, на якое заслугоўвае. Праўда ўжо наступны бой жарстока павярнуў глядыятара з нябёсаў на зямлю. Ягоным супернікам стаў адзін з прэтындэнтаў на перамогу FloYrTx. Гэта быў сапраўдны разгром, чаго не чакаў былы паўстанец, гэта падарвала наступныя ягоныя намаганні перамагчы Astolfik777, хаця на працягу другога бою, Бяляўскі-Урублеўскі быў дужа блізкім да гэнага пералому, але дрыж у руках преравяла яго канчаткова ў статус назіральніка. Такім чынам сярод усіх удзельнікаў турніра, як сам і прадказваў тое Алесь, ён апынуўся ў сярэдзіне спісу, атрымаў чацьвёртае месца. Толькі адное адбылася на карысць байцу — на стаўках ён падвысіз колькасць сваіх дыяментаў больш, ніж утрая.
Разчараваўшыся ў сваіх здольнасцях, Алесь не чакаў больш анічога ад таго дня, як раптам пачуў аб прыйшэсці Dzied_Baradzied. У выніку ён паўдзельнічаў у пабудове Дзедаўкі-Барадзедаўкі, уласна даўшы гэную назву новаму паселішчу. Цераз 2 дні і сам паэт перабраўся ў гэты аддалены шматок зямлі, дзе знайшоў спакой і нават пабудаваў першую для сябе краму, дзе прадаюцца асобнікі ягоных вершаў па даволі прыемных коштах.
Канферэнцыі па зменах правілаў вайны
Трэцяга верасня 2023 год адбылася Першая канферэнцыя па зменах правілаў вайны. Мерапрыемства было накіравана на калектыўную выпрацоўку адзінага меркавання па пытанні, з якім пагадзіцца ўвесь сервер, прынамсі актыўная ягоная частка. Распачаў Алесь, акрэсліўшы галоўныя пытанні на дадзеным сходзе, а таксама выказаўшы агульны з kastus_brl погляд:
- Дзеля таго, каб абасобіць гарады, жадаючыя ўдзельнічаць у вайне, трэба стварыць паняцце дзяржавы — гораду, ці аб'яднанню гарадоў, з мэтай супольнага адстойвання інтарэсаў, у тым ліку пры дапамозе гвалтоўнага прымусу.
- Дзяржава як такая павінна стаць аўтаматычным дазволам на абвяшчэнне вайны для кожнай іншай дзяржавы.
- Войска ў дзяржаве павінна стаць дабраахвотным, то-бок не кожны грамадзянін дзяржавы абавязаны ісці і змагацца за яе.(сустракаецца толькі ў прапанове Алеся)
- У сваю чаргу, войска, якое прыходзіць на заваёву дзяржавы-суперніка не мае права атакаваць мірных жыхароў, у праціўным выпадку, іншыя дзяржавы атрымлівалі казус бэлі на краіну-злодзея.
- Астатнія ўмовы павінны быць абгавораныя самімі дзяржавамі на пачатку вайны, а менавіта тып. дазволеная зброя, лакацыя бою.
У сваю чаргу omencover выказаў свой недавер да гэнага плану, бо на ягоны позірк сучасны стан правілаў найлепшы, у іншым жа выпадку пачнецца суцэльны хаос. Таксама на ягоную думку ідэя сырая, не гатовая да выпрабаванняў, а тыя самыя дзяржавы па сутнасці нічога не змяняюць, адное што даджаюць літары ў правілы і тэрміналогію, якая анікому не патрэбная, акрамя таго спадар оменкаўэр упэўнены ў тым, што сама ідэя вайны на дадзены момант не з'яўляецца цікавай для большасці гульцоў, таму нейкія змены на самой справе могуць быць наўпрост незаўважнымі.
На перакананне Astolfik777, правілы вайны наогул трэба перапісаць наноў, пераўтварыўшы эканамічную сістэму серверу на нешта блізкае да впг(вайскова-палітычных гульняў), дзе для гарадоў будуць існаваць эканамічныя межы, а дзеля іх пашырэння спатрэбіцца ваяваць, аб'ядноўвацца.
У выніку не ўдалося прыйсці да адзінага меркавання, але Alies_BialiaUrub і kastus_brl анансавалі працяг працы на гэтым накірунку, прыступіўшы да дапрацоўкі ўласных ідэяў і лепшай планіроўцы самога мерапрыемства.
Дзейнасць
- Сузаснавальнік і жыхар Дзедаўкі-Барадзедаўкі
- Уладар PVP-комплексу ля Бярозаўцы
- Паэт і пісьменнік
- Ініцыятар Першай канферэнцыі па зменах правілаў вайны
- Глядыятар
- Рэвалюцыянэр
Адносіны
На дадзены момант не прымае ўдзел у аніводным канфлікце прыватным, або глябальным.
Арганізацыі
На дадзены момант не прымае ўдзел у аніводнай арганізацыі.
Цікавыя факты
- Нягледзячы на малую актыўнасць, вікі-старонка ўдзельніка адна з самых вялікіх;
- У той момант, калі пісаўся гэны артыкул, аўтар слухаў Trollwald;
- Алесь умее няблага спяваць, але грае на гітары на ўзроўні першакласніка музычнай школы;
- па-за межамі майнкрафту, Alies_BialiaUrub няўдала спрабаваў стварыць мод на HOI4.
- пасля парушэння правіл серверу пагадзіўся на пакаранне і паабяцаў пабудаваць хэлоўінскую дэкарацыю ў Вільце, але потым адмовіўся яго будаваць без падстаў і атрымаў паўторны бан.