Удзельнік:Snieh
Былы уладар Надпячор'я, атрымаў уладарства ад Dauguva. Больш за ўсё яго сустракалі пад час Паўтарачнага сезона. Некалькі раз сустракалі ў рашучыя моманты для Надпячор'я. Сыйшоў з пераходам сэрвера на ліцэнзію. Свае рэчы і вежу пакінуў Dauguva. Найбольш поўная рэч, якая дае адказы на тое, хто такі snieh - напісаны перад сыходам дзённік.
Дзённік
Вітаю, маё імя snieh. Ці яно было маім раней. Я ўжо не памятаю дакладна. Здаецца раней я быў звычайным гульцом пакуль не пачуў Кліч. Спачатку я не разумеў адкуль ён і гэта мяне пужала. Праз некаторы час я трапіў на пачатак будоўлі Чорнага Замка і пачуў гэты Кліч мацней. Мне здавалася, што ён стаў бліжэй, што яшчэ больш напужала мяне. Але ў той жа момант з’явілася вялікая зацікаўленнасць даведацца, дзе жа знаходзіцца крыніца гэтага Кліча і я крочыў ад замка на ўсход. У нейкім момант страх невядома адыйшоў.
Я не ведаю чаму. І чым мацней рабіўся голас у маёй галаве, тым болей гэты голас мне падабаўся. Яна клікала мяне. Я чуў яе. Я размаўляў з ёй. А можа і ім. Здаецца ў голаса не было полу, бо часам мне здавалася, што голас жаночы, а часам, што голас мужчынскі.
І вось я трапіў у неверагоднае месца, дзе было шмат людзей, яны былі нейкія іншыя, з вялікімі насамі, але яны ўсе любілі мяне, а я іх. Яны прызнавалі мяне роўным. Яны ўсе гаворылі яе голасам. Потым я заўважыў вельмі прыгожы калодзеж і менавіта ў той момант смага авалодала мной і я прагна пачаў піць, пакуль не страціў прытомнасць. Ачуняў я ў адным з дамоў жыхароў паселішча. Галава трошкі балела, а вакол вёскі з’явіўся плот. Голас у галаве я нарэшце не чуў. Спачатку мне падалося, што вёска выглядае, як звычайная вёска, было не зразумела, чаму яна так мне спадабалася напярэдадні, але потым селянін даў мне нейкі дзіўны суп і я амаль адразу пачуў зноў голас у сваёй галаве, а селяне сталі выглядаць значна больш прывабнымі. Голас жа распавёў, што месца дзе я знаходжуся называецца Надпячор’е і з гэтага моманту я вольны тут жыць. Да таго ж жыхары вёскі мне вельмі ўдзячныя за будоўлю плоту, бо ім было складана жыць увесь час пад пагрозай розных прыгоднікаў.
Я быў неверагодна рады гэтай прапанове. І з гэтае нагоды вырашыў зрабіць для сялян шмат ложкаў і месцаў для працы. Напрыканцы маёй працы, каменная стружка з камнярэзу трапіла мне ў вока і я зажмурыўся ад гэтага, а калі адплюшчыў вочы, зноў апынуўся ў сялянскім ложку і не чуў ніяка голасу ў галаве. У той момант я зразумеў, што я не здолею выйсці проста так з гэтага месца і таму пакуль селянін не прапанаваў мне суп, пабег да выйсця. Выбег праз браму ў поле і пачалася навальніца, розныя пачвары пачалі ісці на мяне. Я быў амаль акружаны - адзінае выйсце, як застацца жывым было вярнуцца да вёскі. Я вельмі не хацеў так рабіць, але не маў іньшага выйсця, як пайсці да Надпячор’я назад. Як толькі я прайшоў скрозь браму, голас зноў пачаў размаўляць са мной, я прасіў яго адпусціць, і голас дазваляў, але за брамай было так жудасна, што я не мог выйсці. Я сеў на траву і заплакаў. Раптам жалезны жыхар падыйшоў да мяне і падараваў прыгожую чырвоную кветку. Я удыхнуў яе водар і здаецца толькі на адзіны момант заплюшчыў вочы.
Але калі я іх адплюшчыў, я ўжо сядзеў на верхнім паверсе вежы, якая ўзвышалася над усім Надпячор’ем. Голас зноў быў побач са мной і мне было так добра. Голас распавёў мне, што я выдатны будаўнічы і ёй, вёсцы, так добра, што я пабудаваў такую прыгожую вежу.
З таго часу я пачаў жыць у Надпячор’і і ніколі не пакідаў болей межы вёскі. Я заўжды тут, але часам гульцы не бачаць мяне, ходзяць скрозь мяне, нібыта мяне няма. Часам голас знікае з маёй галавы, але гэта ўсё радзей і радзей. У такія моманты я і пішу гэты дзённік.
Але, ведаеце, мне болей не страшна. Хутка мы з голасам станем адзіным цэлам. Я ўжо гэта адчуваю. Адчуваю, як сяляне працуюць, адчуваю як кароўкі трахаюцца, адчуваю як пачвары стогнуць у сваіх пячорах, адчуваю як цячэ вада ў фантане, адчуваю як б’ецца сэрца Надпячор’я, як б’ецца маё сэрца…