Удзельнік:Dauguva
Dauguva, таксама вядомы як Дзьвіна ці Дзьвінамір (толькі у межах Зьнічыі) - Уладар Чорнага Замку, Заснавальнік Надпячор'я, Заснавальнік Вялікаастроўскай Чыгункі, Гетманскі канцлер Вялікага Вострава, Першы Эвангеліст Нерынгі, Вялікі Князь Старамор'я.
Гісторыя
Часы першага сезона
Гулец Dauguva не прысутнічаў на серверы падчас першага сезона.
Часы паўтарачнага сезона
Прыяднаўся ў студзені 2023. Пачаў сваю дзейнасць з будоўлі дома недалёка ад Спаўна. Хутка выправіўся ў падарожжа да Вільты, бо здавалася, што гэта бліжэйшы вялікі горад. На шляху сустрэў вёску Надпячор'е і зразумеў, што гэта бліжэйшая вёска да Спаўна і значыць да яго дома таксама. Тады яна яшчэ не была Надпчор'ем. Трапіўшы ў Вільту хутка зразумеў, што трэба магчыма тут пасяліцца, але не будучы вельмі зацікаўленным у архітэктуры паселішча, а таксама не ўмеючы будаваць у такім стылі, вырашыў пабудавць свой дом проста недалёка. Падыходзячае места якраз было поруч - гэта было месца, дзе злучаюцца 3 біёмы. Так быў закладзены Чорны Замак. Усё яшчэ не ведаючы на той момант пра шлях праз Пекла, вырашыў, што паміж бягучым домам і замкам патрэбна нейкая сувязь і вырашыў пабудаваць чыгунку Спаўн-Вільта. Цягам пракладкі зразумеў, што калі зрабіць у будучым развілку на Замкі, то чыгунка зробіцца цікавей, а развілку зручна рабіць каля вёскі. Выявілася, што пад вёскай шмат пячораў, так Надпячор'е і атрымала свой назоў.
Часы другога сезона
Працягнуў будаваць чыгункі. Пераехаў на Вялікі Востраў, а Чорны замак зрабіў амбасадай Вострава. Прымае актыўны удзел у шматлікіх падзеях, якія адбываюцца на серверы. Актыўна заклікае прыяднацца да Нерыянства і будуе для гэтага цэрквы і капліцы.
Часы другога з паловай сезона
Усё яшчэ гуляе.
Дзейнасць
- Будуе чыгункі
- Заснаваў Нерыянства дзеля жартаў
- Заснаваў Надпячор'е
Адносіны
Мае з усімі добрасуседскія адносіны. Выступае супраць баявых дзянняў у адносінах да ўласнай маёмасці гульцоў, калі яны гэта не планавалі, але з радасцю прыме ўдзел у запланаваных разбурэннях.
Арганізацыі
Dauguva заснаваў, належыць, ці мае адносіны, з наступнымі арганізацыямі серверу:
Цікавыя факты
- Любіць пакідаць жарты апасля сябе.
- Ведае, хто зладзіў тэракт на Першым Сходзе UNIJA.
- Негледзячы на тое, што часцей і значна болей гуляе на серверы за DoctorTempa, не з'яўляўся ўладаром Вялікага Вострава, а толькі выконваў выканаўчыя і прадстаўнічыя абавязкі ўлады на Востраве да пераходу на ліцэнзію.
З-за адмовы DoctorTempa перайсці на ліцэнзію зрабіўся поўнапраўным уладаром Вялікага Вострава, але абяцае вярнуць уладу, калі раптам DoctorTempa вернецца.Улада вернута.