Ролі
Ролі сервера UNIJA — адзін з метадаў размежавання правоў і абавязкаў на серверы. Менавіта такі метад дазваляе раздзяліць гульцоў на пачынаючых і сталых, каб стрымаць баланс паміж дазволамі і папярэдзіць выпадкі парушэнняў правіл і таксама выказаць падзяку за падтрымку праэкта.
Гісторыя
Першы сезон
Улічваючы тэхнічны стан сервера, немагчыма было рэалізаваць нейкія ролі, акрамя асабістай дамоўленнасці і магчымасці карыстацца чытамі.
Паўтарачны сезон
Паўтарачны сезон быў выключна тэхнічным і падчас яго існавання, ідэя ўвядзення асабістых ролей для гульцоў толькі абмяркоўвалася.
Другі сезон
Спачатку, усе гульцы малі статус [Селянін], але з цягам часу, каб пазбегнуць грыфаў і набегаў ад невядомых злачынцаў, былі уведзены статусы [Мяшчанін] і [Тутэйшы]. Пасля дадання магчымасці падтрымаць сервер, з'явілася новая роль [Шляхціч], якая дадае некаторыя магчымасці ў якасці падзякі,
Актуальныя ролі
- [Тутэйшы] — мае мінімум дазволаў і правоў. Прызначаецца для гульцоў-пачаткоўцаў, каб пазбегнуць рабаванняў і грыфаў;
- [Мяшчанін] — мае звычайны ўзровень дазволаў. Гулец-мяшчанін мае дазвол узаемадзейнічаць з прадметамі і аб'ектамі унутры ўсіх існуючых абароненых тэрыторый (прыватаў);
- [Шляхціч] —мае пашыраны набор дазволаў. Напрыклад, каманда /spawn не скасоўваецца калі гулец рухаецца, ездзіць на некаторых дадатковых жывёлах і часцей адпраўляць рэкламу ў агульны чат;
- [Прывід] — роля для гульцоў якія парушылі правілы, не мае дазволу ламаць блокі ці карыстацца рэчамі\механізмамі, не можа памерці.;
Цікавыя факты
- Шляхціч+ не мае асабістай ролі, але мае асабістую адзнаку ў якасці міні-фігуркі ў асобным пакоі на спаўне, як падзяку за вялікую падтрымку праэкта;
- Трэцім у гісторыі канцлерам, не падчас тэсціравання новых функцый, стаў гулец Dzied_Baradzed падчас станаўлення Дзедаўкі-Барадзедаўкі;
- 8ISKUP раней адначасова з'яўляўся і Шляхцічам+, і Гетманам.
- Раней існавалі ролі [Уладар], [Канцлер], [Гетман], але пад-час працэсу "дэадміністрацыі" былі скасаваныя, каб забяспечыць умовы для РП-гульні і не пужаць гульцоў.